Адзначаючы ролю капіталізму, які эксплуатуе працоўную масу, Ус. Ігнатоўскі зазначае, што распрацоўка гісторыі Беларусі як асобнай рэспублікі, асобнай краіны толькі ў ягоны час пачынаецца, бо раней, да рэвалюцыі, была гісторыя адзінай і непадзільнай Расіі, «царская, агульнаруская гісторыя», якая выкладалася ва ўсіх школах вялікай імперыі. Аднак гэтыя першыя спробы разгледзець гісторыю Беларусі з марксісцкага пункту гледжання пададзены аўтарам спрошчана, а часам прымітыўна і нелагічна, асабліва ў такіх выпадках, калі дзейнасць полацкага капіталу і эксплуатацыя працоўных разгортваюцца падчас ранейшага феадалізму. Так, гаворачы пра Полацкую Русь, Ус. Ігнатоўскі піша: «У руках купцоў зьбіраюцца вялікія капіталы, каторыя даюць ім магчымасьць эксплёатаваць полацкую працоўную масу. Вечы гарадоў зьяўляюцца тым месцам, дзе асабліва яскрава выяўляецца барацьба паміж «лепшымі» людзьмі, уладарамі капіталаў, і «подлымі» людзьмі, уладарамі рабочых рук» (с. 29). Ва ўводзінах у гісторыю Беларусі аўтар «Кароткага нарыса» распавядае пра тэрыторыю Беларусі і яе насельніцтва. У склад тэрыторыі Беларусі, згодна з тагачаснымі этнаграфічнымі даследаваннямі, якія былі пададзены яшчэ ў XIX стагоддзі ў працах А. К. Кіркора, П. А. Бяссонава, І. І. Насовіча, Е. Р. Раманава, у манаграфіі акадэміка Я. Ф. Карскага, у энцыклапедычным слоўніку Бракгаўза і Ефрона, Ус. М. Ігнатоўскі залічыў «старыя губерніі — Менскую, Магілёўскую і Горадзенскую, узятыя амальшто цалкам; Віцебскую ў пераважнай большасьці свае тэрыторыі; Смаленскую і Чарнігаўскую некаторымі асобнымі паветам». Ён адзначае: «Ёсьць моцна русыфікаваны беларускі этнографічны тып у суседніх губернях — Цверскай, Пскоўскай і Арлоўскай» (с. 24). Такім чынам, Ус. Ігнатоўскі разглядае гістарычныя падзеі на тэрыторыі такачаснай этнаграфічнай Беларусі — да 300 тысяч квадратных кіламетраў з насельніцтвам у 10 мільёнаў чалавек, з якіх 80 працэнтаў складаюць беларусы, «самага чыстага этнографічнага тыпу ўсходня-славянскага рускага племя» (с. 26), бо «турка-мангольская лявіна да іх не дакацілася…» і «этнографічнага ўплыву мангольскай расы на беларуса не было. Калі і прызнаць этнографічны ўплыў літоўскі і польскі, то гэты ўплыў быў невялікі; апроч таго, літвіны — такія-ж арыйцы, як і беларусы, а палякі — славяне, толькі заходняй галіны» (с. 26). Так Ігнатоўскі акрэслівае паходжанне беларусаў.
Перыядызацыя гісторыі Беларусі, якую прапануе Ус. Ігнатоўскі, заснавана на дзяржаўнай прыналежнасці Беларусі. Ён падзяляе гісторыі Беларусі, якую прапануе Ус. Ігнатоўскі, заснавана на дзяржаўнай прыналежнасці Беларусі. Ён падзяляе гісторыю Беларусі на пяць перыядаў: Полацкі, Літоўска-Беларускі, Польскі (у складзе Рэчы Паспалітай), Расійскі і апошні, які ён назваў «Беларусь пасьля звяржэньня царызму». У гэтым сэнсе перыядызацыя