набажэнствах і каб усе сябры брацтва ў гэтыя дні былі на сьвяце. Рабіўся агульны сход усіх братчыкаў, пасьля сходу варылася братчына, г. зн. мёд, якім і частаваліся, як братчыкі, так і зазваныя на сьвята госьці. Воск, які аставаўся ад мёду, звычайна ці ахвяроўваўся на царкву, ці йшоў на утварэньне брацкіх царкоўных сьвечак. Па гарадох у брацтвы, часам злучаліся цэхавыя, профэсыянальныя арганізацыі, каторыя мелі ня толькі рэлігійна-царкоўныя мэты, але і мэты свае прафэсіі.
Такія тыпы організацыяў былі і ў заходняй Эўропе. Усім нам вядомае масонства выйшла з такога профэсыянальна царкоўнага таварыства.
Брацтвы пры цэрквах захаваліся на Беларусі па вёсках і да нашага часу. Іх арганізацыя і мэты добра вядомы ўсім, хто ня згубіў зьвязку з сучаснай нам вёскай. Братчыкі плацяць у касу таварыства грошы, ці даюць ахвяры, як напрыклад: воск, лён, палатно і г. д. У час набажэнства братчыкі дзяржаць у руках брацкія сьвечкі; у асобныя дні брацтва закупляе імшу, пасьля каторай робіцца брацкі абед. Калі хто з братчыкаў памірае, усе сябры брацтва павінны быць на хаўтурах. Адным словам брацтвы, істнуючыя і да нашага часу, маюць мэты, падобныя на мэтаў старажытных брацтваў.
З канца ХVІ стагодзьдзя, асабліва ў ХVІІ стагодзьдзі, брацтвы пачынаюць адраджацца і браць на сябе вялікія заданьні. Найраней пачынае шырокую працу Львоўскае брацтва. За ім выступае на шлях шырокай грамадзянскай працы Віленскае брацтва. У ХVII стагодзьдзі вядомы брацтвы ў Магілёве, Оршы, Мсьціславе, Слуцку, Менску, Полацку, Віцебску, Шклове, Крычаве і г д. Найбольш працуюць брацтвы па гарадох — як цэнтрах культуры. Майдэборскае права, істнуючая па гарадох Беларусі, дае магчымасьць для безупыннай арганізацыі брацтваў.
Калі пачаўся на Беларусі рэформацыйны рух, то брацтвам прышлося, дзеля абароны праваслаўнае веры, зьвярнуць вялікую ўвагу на разьвіцьцё навукі, якая давала-б грунт для барацьбы з рэформацыйнымі тэорыямі. За рэформацыяй прышло на Беларусь пасіленае, адроджанае каталіцтва з езуітамі на чале. Разам з каталіцтвам прышоў і нацыянальны польскі ўплыў. Брацтвы павінны былі бараніць ужо ня толькі рэлігійныя ідэі, але і нацыянальныя.
Братчыкам мог быць усякі дарослы грамадзянін. У склад брацтваў, апроч мяшчанаў, уваходзілі і людзі другіх станаў, князі, баяры, шляхтічы і сяляне. Як сябры брацтва, усе яны лічыліся братамі і былі роўнымі. На брацкім сходзе і за брацкім стадом радавіты шляхціч ня меў аніякіх прывілеяў перад бедным селянінам, ці рамесьнікам. Усё гэта збліжала людзей і давала магчымасьць апекі заможных