Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/113

Гэта старонка не была вычытаная

на Беларусь і Польшчу, каб пасадзіць на каралеўскі пасад яго сына Аўгуста III (1633–1664). Гаспадарства ў часы яго кіраваньня перажывала хатнюю анархію, будуючы сабе труну. Кароль, ня маючы сілы спыніць бязладзьдзе, жыве на сваей бацькаўшчыне, Саксоніі, толькі часамі наяжджаючы ў Варшаву. Рэлігійны ўціск на Беларусі праваслаўных і протэстантаў прымусіў іх шукаць абароны сваіх правоў за межамі Рэчы Паспалітай. Беларускі праваслаўны архіепіскап Юры Коніскі, езьдзіўшы ў Расею на каранацыю Кацярыны II, зьвярнуўся да яе з просьбаю аб абароне праваслаўных жыхароў Рэчы Паспалітай. Тое самае рабілі прадстаўнікі польскіх протэстантаў ў заходніх нямецкіх дзяржавах — Аўстрыі і Прусіі. Паступова падгатаўляе той грунт, апіраючыся на каторы адбыліся разьдзелы Рэчы Паспалітай у часы апошняга яе караля, Станіслава Панятоўскага, які кіраваў пад імем Аўгуста IV (1764–1795).



КАНЕЦ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ.

У палавіне 18 стагодзьдзя Рэч Паспалітая перажывала поўны развал. Дзяржаўная ўлада была ў руках шляхты, каторая карыстала з свае „залатой“ вольнасьці толькі ў сваіх клясавых інтарэсах. Кароль і другія станы гаспадарства ня мелі ніякіх правоў. Шляхта мела права складаць саюзы для абароны сваіх правоў (конфэдэрацыі) і падымаць бунт проці караля (рокош). Каб абараніць сябе, польскі кароль павівен быў шукаць апоры пры чужаземных дварох. Шляхта, з свайго боку, папала у рукі багацейшых прадстаўнікоў сваіх, каторыя і былі запраўднымі гаспадарамі справаў. Соймы ў апошнія часы не маглі працаваць, дзякуючы прынцыпу аднагалоснасьці. Даволі было падкупіць ці ўгаварыць якога-колечы пасла Сойму, каб ён не згаджаўся з пастановаю Сойму, — і ён мог яе сарваць сваім „непозвалям“ (liberum veto). Пры такіх умовах магчыма было прыпыніць усякую рэформу, каторая не падабалася якому-небудзь крыкліваму пану.

У грамадзянскім жыцьці таксама панавала безладзьдзе. Магнаты вялі сапраўдныя войны паміж сабою і крыўдзілі, як драбнейшую шляхту, так і другіх. Шляхта зьдзекавалася і крыўдзіла мяшчан і мужыкоў. Каталікі рабілі ўціск над некаталікамі-дысыдэнтамі. Дысыдэнты, ня маючы абароны ад дзяржавы, павінны былі складаць конфэдэрацыі і зьвяртацца, як і каралі, да чужаземнай улады. Суседнія дзяржавы, разумеецца, карысталі з такога палажэньня Рэчы Паспалітай.

У 1767-м годзе дысыдэнты (протэстанты, кальвіністыя і праваслаўныя) дзеля абароны сваіх парушаных правоў,