злажылі саюз з цэнтрам ў Слуцку, так званую Слуцкую конфэдэрацыю. Конфэдэрацыю паддзержвалі дзяржаўныя паслы Расеі, Прусіі і Аўстрыі. Калі Сойм адмовіўся зрабіць пастановы, якіх дамагалася конфэдзрацыя, то ў Варшаву былі ўведзены рускія войскі, заарыштаваны павадыры крайня-каталіцкай партыі Сойму, — і Сойм павінен быў здацца. У 1768 годзе Сойм выдаў пастанову, што дысыдэнты не павінны прыгнятацца за іх рэлігійныя пераконаньні і маюць тыя самыя правы, што і каталікі. Расейскаму ўраду было дана права ахоўваць правы дысыдэнтаў і недатычнасьць грунтоўных законаў Рэчы Паспалітай. Такім спосабам Расея дастала як-бы протэктарат над Рэчай Паспалітай.
У адказ на ўсё вышэй паданае, у Польшчы ўтварылася конфэдэрацыя ў г. Бары, якая паставіла сваей мэтай абарону паменшаных правоў каталіцтва і Сойму. Конфэдэраты пачалі збройную барацьбу з праваслаўным народам і выклікалі паўстаньні так званых гайдамакаў (казакаваўшых мужыкоў у правабярэжнай Украіне). Да гайдамакаў далучылася і праваслаўная шляхта. Пашоў крывавы смутак, якога ня мог спыніць урад Рэчы Паспалітай. Тады зьявіліся, дзеля упарадкаваньня краю, спачатку рускія, а потым прускія і аўстрыйскія войскі, каторыя спынілі, як гайдамацкі, так і конфэдэрацкі рух. Пасьля гэтага упарадкаваньня было пастаўлена пытаньне аб тым, каб узяць з Рэчыпасполітай компэнсацыю за зроблены парадак. Прусія ўзяла сабе Помэранію і кавалак Вялікай Польшчы, тыя землі, каторыя былі паміж Польшчай і Брандэнбургам. Аўстрыя прылучыла да сябе Галіцыю. Расея дастала ваяводзтвы — Магілёўскае, Мсьціслаўскае і часьць Полацкага. З гэтых земляў былі зложаны тры провінцыі Пскоўскай губэрні (Дзьвінская, Полацкая і Віцебская) і Магілёўская губэрня (правінцыя — Магілёўская, Аршанская, Мсьціслаўская і Рагачоўская). Так адбыўся першы разьдзел Рэчы Паспалітай у 1773 годзе.
Падзеі 1773 году прабудзілі рэформацыйны рух сярод лепшых людзей Рэчы Пасполітай. У сваіх думках яны дзяржаліся тых ідэяў, якія ў гэты час вынікалі ў францускай прасьветнай філёзофіі і літэратуры. Вялікая француская рэвалюцыя 1790 году дала ім сьмеласьць абнавіць палітычны лад свае бацькаўшчыны. Скарыстаўшы рэформацкі настрой і склад Сойму, партыя рэформы, на чале каторай стаяў граф Патоцкі, правяла праз Сойм новыя дзяржаўныя законы, вядомыя пад назовай констытуцыі 3 мая 1791 году. Гэтая констытуцыя была ўхвалена Соймам бяз усякіх спрэчак у адным паседжаньні, што сьведчыць аб пад’ёме патрыятычнага духу паслоў Сойму.
На новай констытуцыі прапанаваўся такі лад Рэчы Паспалітай. Законадаўчую ўладу маюць Сойм і Сэнат,