Эканамічнае палажэньне беларускага мужыка ў той час, нават у офіцыяльных паперах малюецца зусім чорнаю фарбаю. Галоўны начальнік краю у сваім усепадданьнейшым данясеньні 1855 году піша: „В Витебской губерніи крестьяне почти не знают хлеба, питаются грибами и разными сырыми веществами, порождающими болезни; ніщета страшная, а рядом роскошь помещиков. Жизненныя силы края совершенно истощились в нравственном и физическом отношеніи; разслабленіе достигло крайних пределов“. Вядомы рускі эмігрант, сучасьнік дзекабрыстых, Н. Тургенев, у сваіх запісках так малюе жыцьцё беларускага мужыка: „Одно из самых возмутительных злоупотребленій замечается в белорусских провинціях (Витебской и Могилевской), гдѣ крестьяне так несчастны, что вызывали состраданіе даже русских крепостных. В этих провинціях помещики отдавали своих крепостных сотнями и тысячами подрядчакам, которые исполняли землякопныя работы во всех концах имперіи. Эти бедныя люди употребляются, главным образом, на постройку больших дорог и каналов. Помещик берет обязательство поставить такое-то количество людей по установленной плате, а подрядчик обязуется кормить их во время работы. Правительственныя инженеры, наблюдающие за работами, не требуют от подрядчика в пользу этих несчастных ничего сверх того, што требуется для поддержанія их жизни. Что-же касается до денег, которыя получает за них помещик, то правительство не вмешивается в это. Эти несчастные провели дороги в окрестностях Царскаго Села“. Мы нічога ня маем дадаць да гэтых малюнкаў. У Рэчы Паспалітай беларус быў „працавітым быдлам“, а ў царскай Расеі ён зрабіўся „рабочим скотом“. Лепш ад гэтага працоўнаму народу Беларусі ня стала.
Ад’значыўшы гэты аснаўны соцыяльна-эканамічны факт, мы зробім кароткі хронолёгічны агляд палітычных і культурных фактаў рускага пэрыяду гісторыі Беларусі.
Дастаўшы Беларусь, Кацярына II лічыла яе такою самаю этнаграфічнаю адзінкаю, як напр. Маскоўская, ці другая якая-небудзь велікаруская губэрня. Яна ўводзіла на Беларусі агульна-рускія законы, суды і др. установы, паддзержвала праваслаўе і спачувала пераходу вуніятаў на праваслаўе. Адным словам, царыца, выходзячы з палітычнага грунту, зусім ня лічылася з этнографічным складам краю.
Адносіны да Беларусі зьмяніліся ў часы Паўла I. Імпэратар спачуваў паляком і быў пад уплывам каталіцтва. Ён лічыў каталіцкае духавенства здальнейшым для змаганьня з ідэямі вялікай францускай рэвалюцыі, каторае вельмі баяўся. Каб пасіліць каталіцкае духавенства на Беларусі, ён уніяцкую паркву зрабіў падуладнай каталіцкай царкве. Уніяты, замест праваслаўя, пачалі пераходзіць