вісьне векавечная жальба на цяжкую долю, вісьне ціхі смутак. Вось як беларускі пясьняр, сын сваей зямелькі і народу, Якуб Колас, пяе ў адным з сваіх твораў пра Белруась:
„Вісьне скарга уздоўж Нёмна, |
У гэтай краіне цёмнай, беднай, горам спавітай, жыве беларус. Часта толькі па абліччу магчыма адрозьніць яго хоць-бы ад велікаруса ці украінца. Найчасьцей беларус росту сярэдняга, складу пахілага[1], на сваіх плячох нясе ён цяжар свайго мінулага і сучаснага жыцьця. У выразным твары яго ёсьць нейкаясь мягкасьць, якая найбольш залежыць ад спакойнага і ласкавага пагляду яго шэрых ці блакітных вачэй.
Беларус ёсьць прадстаўнік самага чыстага этнаграфічнага тыпу ўва ўсходня-славянскім пляменьні. З гісторыі Беларусі мы бачым, што беларускае плямя праз увесь час свайго мінулага жыцьця ня зьлівалася з народнасьцямі іншых расаў. Ня так было з велікарусамі і ўкраінцамі: яны жылі пры такіх умовах, што ім немагчыма было захаваць свой старажытны энаграфічны тып. Турка-мангольскія пляменьні праз некалькі вякоў ішлі праз паўднёвыя сьцепы, у вялікім ліку аставаліся там і рабілі паходы, як на паўднёвую, так і на паўночна-усходнюю Русь. Многа вякоў і ўкраінцы і велікарусы пражылі пад турка-мангольскім панаваньнем і этнаграфічным іх уплывам; на поўначы і на паўночным усходзе рускія пляменьні ў сваім расьсяленьні спаткаліся з фіна-манголамі. Вялікарускія пляменьні зьліваліся з фінамі і русыфікавалі іх. Гэтая гістарычная зьява цягнецца аж да нашага часу. Пэўна, што сумеснае згоднае жыцьцё з фіна-манголамі і русыфікацыя іх мелі свой і абаротны бок,
- ↑ Увага Рэдакцыі: Навейшыя досьледы гэтаму пярэчаць; найбольшы працэнт беларусаў росту сярэдняга і нават вышэй сярэдняга.