і Заходняй Дзьвіною. Сярэдзіна сялібы Дрыговічаў супадае з нашай Меншчынай. Яны жылі пасярод лясоў і балотаў, дзе шмат было трасінаў, інакш кажучы, дрыгвы. Адсюль і пашло іх імя. Пасьля іх толькі ў Меншчыне засталося больш, як 30 тысячаў курганаў-могільнікаў. Радзімічы былі невялікім племем і жылі па абадвым берагох Сожа. Яны прышлі сюды пазьней Крывічоў і Дрыгавічаў з ляшскай (польскай) стараны. Летапіс гаворыць аб іх так: „Бяста бо два брата в Лясех: Радим, а другій Вятка и пришедша седоста Радим на Соже, и прозвавшася Радимичи, а Вятко седе с родом своим по Оце, от него-ж прозвашася Вятичи“.
Кіеўскі летапісец так малюе жыцьцё нашых прародзічаў: „Живяху в лесе, яко-ж всякій зверь, ядуще все нечисто, и срамословие в них пред отцы и пред снохами; и брацы не бываху в них, но игрища межю селы“ і г.д. Па гэтай летапіснай ведамасьці выходзіць, што нашыя продкі ня мелі ніякай культуры і жылі ў лесе, як некая жывёла. Што датычыць чужаземных сьведкаў, то яны ў адзін голас гавораць аб тым, што ўсходнія славяны і тады мелі ўжо нейкую культуру. Так гавораць візантыйскія аўтары — Пракопі, Маўрыкі, Канстанты Чырвонародны і арабскі аўтар Масудзі. Той самый летапіс, які чорнаю фарбаю малюе культурны быт нашых продкаў, дзе звесткі аб многіх гарадох, якія былі раскіданы па тагачаснай Полацкай Русі. А мы ведаем, што прысутнасьць у народа гарадоў гаворыць таксама і аб культурнасьці народу. Аб гэтым-жа маўчком гавораць могільнікі-курганы, якія асталіся да нашых часоў па ўсім нашым краю. Раскопкі курганоў даюць шмат матэр’ялаў, каб намаляваць культуру Крывічоў, Дрыговічаў і Радзімічаў.
З раскопак мы бачым, што пляменьні будучага беларускага народу, не зважаючы на сваю бліскасьць па крыві і па суседзтву, мелі ня зусім сходныя звычаі. Так, напрыклад, кожнае з іх па свайму асабліваму звычаю хавала нябожчыкаў. Крывічы палілі труп, попел зьбіралі ў пасудзіну, якую потым пакрывалі насыпам. Укола насыпа капалі равок і курган, абводзілі стужкай з каменьня. Дрыговічы клалі сваіх нябошчыкаў на зямлі і насыпалі над імі курганы. Радзімічы да Х сталецьця сваіх нябошчыкаў палілі, а пасьля гэтага часу клалі памершага на ложка, пасыпанае попелам і над ім рабілі насып. Уклад хаўтурны крывіцкі быў найскладнейшы; гэтае гаворыць аб тым, што і культура іх павінна была быць вышэйшаю.
Па тых рэчах, што знаходзяцца па курганох, ясна, што дзяцы нашыя нясквапны былі да вайны, ім больш падабалася мірная праца: земляробства, зьвералоўства і гандаль. Яны ўмелі ўжо ткаць на кроснах, ведалі бандарскую і ганчарную справу. Былі між імі людзі заможныя, якія любілі