Кіеўска-Полацкага змаганьня. Мы разумеем тут барацьбу, якая йшла паміж Ўладзімерам і Яраславам Кіеўскім з аднаго боку і Яраполкам Тураўскім з другога боку. Трэба разабрацца у гэтай гісторыі, бо яна ня ёсьць такая ясная, як здаецца.
У часы Рагвалода Тураўская воласьць належала да Полацку. Ўладзімер Кіеўскі, перамогшы Рагволада, прылучыў Тураў з яго землямі да Кіева, як асобную воласьць вялікакняскага пасаду. Разумеецца, што мясцовыя дрыговіцкія князі тураўскія згубілі сваю незалежнасьць. Тураў зьвяртаў на сябе ўвагу вялікага князя Кіеўскага, як быўшая воласьць Полаччыны. Апроч таго, Тураў быў на Прыпяці, каторая была водным шляхам на Захад. Заходнія ўплывы былі магчымы, як у Тураве, так і ўва ўсей Полаччыне, дзякуючы такім рэкам, як Заходняя Дзьвіна, Нёман і Прыпяць. Гэтыя заходнія ўплывы рабілі Тураў тыповаю воласьцю Полаччыны. Што датычыць да Кіеўшчыны, то яна мела яўна выразны, чыста — Візантыйскі, усходна-паўднёвы кірунак.
Калі мы зьвернем увагу на гэтую зьяву, то зразумеем, чаму Кіеўскія князі заўсёды на тураўскім пасадзе дзяржаць намесьнікамі сваіх старшых сыноў. Так было і ў часы Уладзімера. Намесьнікам тут сядзеў Сьватополк Ўладзімеравіч, каторы павінен быў па думцы бацькі праводзіць ў жыцьцё краю кіеўскі, паўдзённа-візантыйскі кірунак. Але Сьвятаполк ня спраўдзіў надзеяў Ўладзімера. Ен хутка стаў паддавацца заходняму ўплыву. Ен, як вядома, ажаніўся з дачкой польскага караля Баляслава І, каторая была хрысціянкай заходняга абраду. З ёю да Тураўскага князя-намесьніка прыехаў заходні біскуп Рэйнбэрн. Апіраючыся на тураўцаў, якія добра памяталі незалежнасьць Тураўшчыны ад Кіеўшчыны, а таксама спадзяючыся на дапамогу ад свайго цесьця Баляслава, Сьвятаполк замысьліў аддзяліцца ад Кіеўшчыны. Ўладзімер, даведаўшыся аб плянах старшага сына, раптам напаў на яго, схапіў яго, жонку і біскупа, і ўсіх пасадзіў у „паруб“. Разумеецца, што пасьля ўсяго гэтага Сьвятаполк ўжо ня мог быць тураўскім князем.
Пасьля сьмерці Ўладзімера Сьвятаполк павінен быў, як старэйшы ў родзе, заняць кіеўскі велікакняскі пасад. Паміж ім і братамі, каторыя былі ўзгадаваны ў другім кірунку, пачалася барацьба. Кіеўскі летапісец, каторы стаяў на ўсходня-хрысьціянскім, чыста-візантыйскім грунце і бачыў у асобе Сьвятополка чалавека другога кірунку, чорнаю фарбаю малюе гэтага князя. Ен вінаваціць яго ў сьмерці братоў Барыса і Глеба, у тым, што ён нават хацеў загубіць усіх братоў, і ўрэшце дае яму прозьвішча „Акаянны“.
Справа кончылася так: браты з Яраславам на чале перамаглі Сьвятаполка. Ен павінен быў выгнанцам бадзяцца