ўмацаваліся яны ў Смаленску. Тут, пры ўходзе ў Дняпро ракі Рачоўкі, разьлягляся іх сдабада-сяліба, былі пабудованы вялізныя магазыны-склады і магазыны-крамы, хаты на загранічны лад, заможна і жвава йшло жыцьцё. Над слабадою падымалася званіца нямецкай царквы заходняга звычаю і вежа ратушу. Жыхары чужаземнай слабады мелі свой урад. На чале калёніі стаяў абраны старшыня з абранымі райцамі, каторыя ўтваралі суд над сваімі землякамі вялі адміністрацыйныя справы.
Паміж асобнымі гарадамі Полацкай Русі з аднаго боку і нямецкімі гарадамі з другога боку, утварыліся дагаворы аб узаемных правох і абавязках. З гарадоў Полаччыны, меўшых дагаворы, магчыма назваць такія, як: Полацак, Смаленск, Віцебск, Менск; з нямецкага боку магчыма адзначыць: Данцыг, Брэмэн, Любэк, Мюнстэр, Рыгу, востраў Готлянд. Найцікавейшыя па сваей апрацованнасьці ад усіх дагавораў — гэта смаленскія дагаворы; з іх злажылася так званая „Смаленская Тарговая Праўда“. З асобных артыкулаў „Смаленскай Праўды“ мы бачым, якія былі у той час адносіны паміж нашымі продкамі і немцамі, і наадварот. Перш за ўсё мы бачым, што абедзьве з дагаворных старон маюць права ўвозіць тавары бяз мытных збораў. Прывозячы тавары, гандляр павінен плаціць добра вызначаную вагавую павіннасьць. Калі трэба мець справу з абяднеўшым пазычальнікам, то першыя выплаты з яго праданай маемасьці на тэрыторыі Полацкай Русі йдуць да немца, а ў Нямеччыне — да беларуса. Каб прыцягнуць на свае рынкі чужаземныя капіталы, князі давалі нямецкім купцам розныя прывілеі. З такіх прывілеяў трэба адзначыць „волачную прывілею“. Справа ў тым, што вялікі водны шлях, як мы ўжо казалі вышэй, праходзячы праз Полаччыну, у двох мясцох перарываўся: паміж Дняпром і Заходняй Дзьвіною і паміж Заходняй Дзьвіной і Ловацьцю. Тут з таварамі было шмат клопату. Іх трэба было выгружаць з барак, перакладаць на фурманкі, каб вязьці да Ловаці; на Ловаці зноў нагружаць у баркі для далейшага шляху. Гандляру-палачаніну, як мясцоваму чалавеку, было куды лягчэй рабіць гэту перагрузку тавару, чым купцу чужаземнаму. Каб дапамагчы на волаках чужаземцам, ім была дана прывілея на тое, каб даставаць фурманкі ад мясцовага насяленьня. Княскі вураднік, каторы меў дагляд за волакамі, павінен быў для чужаземных купцоў паставіць патрэбны лік фурманак ад мясцовых жыхароў па вызначанай таксе. Апроч таго, чужаземны гандляр быў на першай чарзе па адпраўцы, калі ў волаку зьбіралася многа народу і тавару.
Ува ўсіх краёх з сільна разьвітым гандлем жыхары дзеляцца на соцыяльныя групы, клясы па сваей маемасьці. Так было і ў Полацкай Русі. Гандлёвы і прамысловы капітал