пачалося пасьля Ўсяслава, то, разумеецца, адносіны яе да Літвы сталі іншыя. Асобныя князі і прадстаўнікі, якія змагаліся ў Полаччыне, грамадзянства групаў, павінны былі эміграваць з бацькаўшчыны і шукаць свае долі на Ліцьве. Асядаючы ў Ліцьве, яны станавіліся, як-бы правадырамі той культуры і арганізацыі, якая была ў Полаччыне. З ўцекачамі прыходзіў на Літву капітал, прыходзіла і ваенная сіла. Уцекачы-князі групавалі вокала сябе ліцьвіноў, знаёмілі іх з той ваеннай арганізацыяй, якая была добра знаёма ім самім. Часта, скарыстаўшы згрупаваную імі літоўскую ўзброеную сілу, князі-ўцекачы йшлі на помсту ў Полаччыну. Адсюль толькі адзін шаг да таго, каб ліцьвіны і бяз закліку князёў, па сваёй добрай волі і ахвоце, пачалі ўмешавацца ў жыцьцё Полаччыны. Так яно і сталася з працягам часу. Прыходзячы ў Полаччыну, ліцьвіны яшчэ лепш і шчыльней маглі падыйсьці і звыкнуць да арганізацыі і культуры, якую бачылі ў Полаччыне.
Такім спосабам паходы рускіх князёў на Літву пачалі гуртаваць ліцьвіноў, каторыя павінны былі бараніцца. Поруч з гэтым Полацкая Русь рабіла культурны ўплыў на Літву праз сваіх эмігрантаў. Усё гэтае і пачало на Ліцьве арганізацыю, каторая была с пачатку вайсковай арганізацыяй і толькі потым стала арганізацыяй дзяржаўнай. У канцы ХІІ-га стагодзьдзя Літва ўжо выступае на гістарычнае поле. Яна ўжо робіць паходы на Полаччыну, маючы на мэце прылучэньне да Літвы новых тэрыторыяў. Пачаўшы з абароны, яна перайшла да нападаў. Адзін з такіх момэнтаў нападу на Полаччыну апісвае песьняр слова аб Ігаравым палку. „Магутна цячэ Дзьвіна ў Палачан пад грозным клікам Літвы паганскай. Толькі адзін Ізяслаў, сын Васількоў, пазваніў вострымі мячамі аб шаломі літоўскія, думаючы аб славе дзеда свайго Усяслава, але сам ён ужо ляжыць на крывавай руні, пад шчытамі чырвонымі, пацяты мячамі літоўскімі. Ня было з ім брата Брачыслава і другога брата Усевалада. Адзін ён выраніў душу з харобраго цела праз залатое ажарэльле.“
Сьледам за вайсковаю арганізацыяй пачалася ў ліцьвіноў арганізацыя дзяржаўная. Яна была як-бы адказам на другі ўціск, ўціск з захаду, з боку немцаў. Гэты ўціск на Літву пачаўся крыху пазьней.
Першы раз немцы зьявіліся ў вусьці Заходняй Дзьвіны, каля палавіны ХІІ-га стагодзьдзя. Істнуе такое паданьне, што немцы пазнаёміліся з літоўскім краем зусім прыпадкова. Марская бура прыбіла іх сюды і з гэтаго часу яны пачалі наежджаць сюды па сваей волі. Зьявіліся немцы бяз