Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1927).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

Будаваньне Літоўска-Беларускай дзяржавы у ХІІІ стагодзьдзі.


У другой чэцьверці ХІІІ-га сталецьця, каля часу злучэньня двох нямецкіх ордэнаў, летапісы часта пачынаюць гаварыць аб адным з літоўскіх кунігасаў — Мэндаўгу. Яго яны называюць замажнейшым за ўсіх літоўскіх князёў. Пад 1236-м годам у Валынскім летапісе Мэндог ужо лічыцца як-бы галавою і прадстаўніком Літвы. Ліўземская кроніка пад 1244-м годам, апісваючы адзін з нападаў ліцьвіноў на лівонскіх крыжакоў, гаворыць, што зямлю лівонскую пусташыла літоўскае войска ў 30 тысячаў чалавек і што на чале яго стаяў Мэндаўг, „Магутны кароль літоўскі“. Гэтыя зьвесткі летапісаў і кронікаў трэба разумець так, што Мэндоўг быў проста старшым над кунігісамі і меў пяршынство ў ваяўніцкіх справах. Малодшыя князі яшчэ ня страцілі свае незалежнасьці і часта мы бачым, што яны вядуць сваю асабістую палітыку. Так, напрыклад, у 1246-м годзе, ня гледзючы на тое, што паміж Валыньню і Мэндоўгам была згода, ішла вялікая бойка паміж валынскім князем і адным з літоўскіх князёў на імя Айшвна. І гэтая бойка не пашкодзіла згодзе паміж Валыньню і Мэндаўгам.

З 1248-га году кірунак улады Мэндаўга мяняецца. Ен ужо не здавольваецца пасадай першага князя паміж незалежнымі літоўскі князямі, а пражэцца быць поўным гаспадаром Літвы. Дзеля гэтай мэты ён вядзе барацьбу з тымі князямі, каторыя хочуць захаваць сваю незалежнасьць. Барацьба была крывавая. Мэндаўга не прыпыняла нішто. Шмат князёў, навет родзічаў і сваякоў Мэндаўга, загінула, ў гэтай барацьбе ад рукі Мэндаўга. Адначасна з гэтым Мэндаўг накладае сваю руку на незалежнасьць суседніх князтваў Полацкай Русі. Карыстаючы з таго перапалоху, каторы зрабілі на Русі татары, ён захапляе так званую Чорную Русь, тэрыторыя якой займала правыя прытокі Нёмана. Тут ён заваладаў гарадамі: Наваградкам, Слонімам,