гэтым, ён потым зрокся мірскога грэшнага жыцьця і прыняў манашаскі пастрыг. Тры гады пражыў Вайшэлак у Галіччыне пад кіраўніцтвам ігумэна Грыгора, але яму ўсё жадалася сьвяцейшага жыцьця. Даведаўшыся, што гэтае жыцьцё можна знайсьці на Афоне, ён паехаў туды. Да Афону з некіх прычын яму не давялося дабрацца, і тады ён вярнуўся на бацькаўшчыну. Тут, недалёка каля Наваградку, ён заснаваў манастыр, дзе і жыў, як просты, звычайны манах. Мэндаўг, каторы ў той час быў жывы, гневаўся на сына, што ён замест таго, каб дапамагаць бацьку ў палітычных справах, зачыніўся ў манастыры, але Вайшэлак быў цьвёрдым і астаўся манахам.
Так кажа летапіснае паданьне. Але далейшыя падзеі прымушаюць нас крыху йначай тлумачыць хрысьціянскі настрой Вайшэлка.
Калі Мэндаўг быў забіты згаворшчыкамі, Вайшэлак уцёк да Пінску і тут жыў безбаязна, пакрыты манашаскай расай і клабуком. Але калі прышоў падхадзячы мамэнт пасьля сьмерці Таўцівіла, Вайшэлак скінуў расу, згрупаваў каля сябе беларускія хрысьціянскія масы, забраў Наваградак і абвесьціў сябе вялікім князем. Пачалася крывавая расправа, як з ворагамі яго бацькі, так і яго ўласнымі ворагамі. Адных ён пазабіваў, а другія павінны былі пакінуць бацькаўшчыну. Аднаўлацтва было зноў дасягнута. Мы чакаем, што Вайшэлак адтрымаўшы ўладу, будзе берагчы яе і узмацняць. Аднак-жа гэтага ня сталася. Праз некі час Вайшэлак зноў кінуў усе справы, адзеў манашаскую расу і скончыў жыцьцё сваё ў манастыры.
А ў Ліцьве і Русі зноў пашлі спрэчкі паміж асобнымі князямі, каторыя змагаліся за вярхоўную ўладу. І так ішла справа праз увесь канец ХІІІ стагодзьдзя, пакуль уладу ў гаспадарсцьве ня ўзяў у свае рукі ў 1293-м годзе Вітэн. Вітэн разам з братамі сваімі і наступнікам Гедымінам ужо надобра збудзвалі моцнае і вялікае Літоўска-Беларускае гаспадарства.
Аснаўныя мамэнты жыцьця новага гаспадарства.
У ХІV-м стагодзьдзі і далей новае, Літоўска-Беларускае гаспадарства стаіць ужо на цьвёрдых нагах. З падручнікаў „агульна-рускай“ гісторыі нам добра вядомы такія іменьні, як — Вітэн (1293–1316), Гедымін (1316–1341), Альгерд (1345–1377) і Кейстут (1377–1379), Ягайла і Вітаўт. Даваць падробную характэрыстыку кіраваньня гэтых гаспадароў мы ня будзем. Мы толькі ад’значым аснаўныя мамэнты