Кіраваў ён зусім незалежна ад Ягайлы, а потым (у 1431 году) ад Уладыслава III, каралёў польскіх. І толькі інтрыгі з боку Польшчы не далі яму магчымасьці каранавацца і зрабіцца Літоўска-Беларускім каралём. Нямецкі імпэратар паслаў карону Вітаўту, але гэтая карона да яго не дайшла. Летапіс так запісвае гэтую падзею: „І ляхове, ня жычыўшы кароны Литве, карону ад их (паслоў імпэратара) тую адабраўшы і разсекшы яе наполы, приложыли ко короне бискупа краковскага, каторая ий цяпер пры замку і касьцёле сьв. Станислава ёсьць“.
І ў далейшыя часы мы бачым, што Літва і Беларусь маюць часта сваіх асобных вялікіх князёў, што йдзе напроць умоваў вуніі 1386 году. Ніжэйпаданая сінхроністычная табліца дасьць патрэбныя для нас прыклады, бо нам няма часу даволі добра выявіць гэтае пытаньне.
ЛІТВА і БЕЛАРУСЬ. | ПОЛЬШЧА. |
---|---|
Вітаўт 1392–1430 Сьвідрыгайла 1430–1432 |
Ягайла Уладыслаў II 1386–1434 |
Жыгімонт I 1432–1440 | Уладыслаў III 1434–1444 |
Казімер І у Ліцьве і Беларусі 1440–1492, да 1447 асобны ад Польшчы Літоўска-Беларускі гаспадар. |
Казімер ІV у Польшчы 1447–1492 |
Аляксандар 1492–1506, да 1501 асобны ад Польшчы гаспадар. |
Ян-Альбрэхт 1492–1501 Аляксандар 1501–1506 |
Жыгімонт II (у Ліцьве і Бела- русі) Стары 1505–1548 |
Жыгімонт I (у Польшчы) Стары 1506–1548 |
Жыгімонт III (у Ліцьве і Бела- русі) Аўгуст 1548–1572 |
Жыгімонт II (у Польшчы) Аўгуст 1548–1572 |
Як мы бачым з гэтай табліцы, толькі з цячэньнем часу Літва і Беларусь страчваюць сваіх асобных гаспадароў. Гэта паказвае, што вунія 1386 году толькі адчыніла шырэй дарогу да польскага ўплыву. Затым трэба адзначыць, што тыя асобы, якія былі літоўска-беларускімі гаспадарамі і польскімі каралямі, у першыя часы пасьля вуніі лічылі сябе больш літоўска-беларускімі гаспадарамі, чым польскімі каралямі. Гэты факт зразумелы, калі прыняць пад увагу палажэньне караля ў Польшчы, дзе шляхта ўжо пачала забіраць караля ў свае рукі. Літоўска-Беларускі настрой такіх польскіх каралёў магчыма бачыць, напрыклад, ў такім юрыдычным дагумэнце, як „Земскіе привилеі“ Казімера І