у сваім удзеле „вотчыне“. Ен нават лічыць, што ўсе землі усходніх славянаў — ёсьць яго „вотчына“. „Вся Руская земля Божіею волею из старины наша вотчина“. Маскоўскі князь ужо забыўся, што з „старины“ яго „вотчинаю“ быў невялічкі маскоўскі удзел. І, пэўна, справа тут не ў старасьветчыне, а ў сіле. Маскоўскі гаспадар мае цяпер вялікую сілу і, апіраючыся на яе, лічыць сабе прадстаўніком і ўласьнікам „усяе Русі“. Стары тытул вялікага князя маскоўскага яго ўжо не здаваляе, — і ён прымае тытул вялікага князя, гаспадара Маскоўскага і „всея Руси“. Змаганьне за „вотчыну“ цягнецца блізка 150 гадоў. Бацькаўшчына наша руйнуецца, палі зарастаюць лесам, усочваюцца крывёю.
У 1491 годзе, калі Літоўска-Беларускім гаспадаром быў абраны Аляксандар Ягайлавіч, — Іван III Маскоўскі, карыстаючыся з разладу паміж Літвою і Польшчай, пачаў вайну за сваю беларускую „вотчыну“, якой ніколі ня бачыў ні ён, ні яго бацькі. На дапамогу сабе ён паклікаў татарскага крымскага хана Мэнглі-Гірэя, для каторага Беларусь, хоць і ня была „вотчынаю“, але была мейсцам добрай нажывы. Пачаўся пагром нашае бацькаўшчыны з паўдня і ўсходу. Асабліва быў зруйнован Рагачоў: цэннасьці разграбілі, горад спалілі, жыхароў пацягнулі ў няволю ў Маскву. Літоўска-Беларускае гаспадарства павінна было прасіць згоды. Згоду зрабілі, аддаўшы Івану III горад Мсьціслаў. З граматы відаць, што абодвы гаспадары дакляраваліся дапамагаць і шанаваць адзін другога. Аляксандар Літоўска-Беларускі ў грамаце піша: „а хто мне вораг, то і я яму вораг. А хто будзе яму друг, то і мне друг, хто будзе яму вораг, то і мне вораг“. Каб згоду з Маскоўскім гаспадарствам зрабіць крэпкаю, Аляксандар заслаў сватоў да Іванавай дачкі Алены, з каторай потым і ажаніўся. Але і гэта згоды не зрабіла крэпкаю.
У аднэй з граматаў Аляксандар не назваў Івана III гаспадаром усяе Русі. Тады Іван III прыслаў Аляксандру „складную грамату“, абвяшчаўшую вайну. І вайна пачалася у 1500 годзе. Каманду над літоўска-беларускім войскам меў князь Канстантын Астроскі. У чэрвені вынікла, страшэнная збойства каля гораду Дарагабужа. Маскоўскім войскам камандаваў добры знавец ваеннай справы Даніла Холмскі. Каля 8 тысячаў народу загінула ў бойцы, літоўска-беларускія войскі былі разбіты, — і ваявода Астроскі папаў у Маскоўскі палон. Яшчэ 3 гады маскоўскія войскі руйнуюць Беларусь. Удзень неба чарнее дымам, а у ночы палае агнём пажараў. Ліецца чалавечая кроў, нішчыцца маемасьць. Хутко маскоўскае войска пачало галадаць у краі, каторы само зьнішчыла, і пачаліся перагаворы аб згодзе. У 1503-м годзе замірэньне было падпісана. Масква дастала Гомель і некалькі