дэпутацкай ізбы. Сэнат быў вышэйшаю палатаю сойму. Сюды ўваходзілі асобы, займаўшыя вышэйшыя пасады, як цэнтровыя, так і провінцыяльныя. Лік сзнатараў даходзіў да 150 пэрсонаў: ён памяншаўся з памяншэньнем тэрыторыі дзяржавы і павялічваўся з яе пашырэньнем. Першае месца тут займае арцыбіскуп Гнезьненскі, прымас польскай каталіцкай царквы. За імі ішлі біскупы, потым каштэляны, ваяводы і г. д. Старэйшыя сэнатары засядалі ў крэслах, малодшыя на лавах. Раней сэнат быў проста радаю пры каралі і толькі потым увайшоў у склад Сойму. І потым Сойм выбіраў 28 сэнатараў для каралеўскай рады на 2 гады. Яны дзяліліся на 4 групы, па 7 сэнатараў у кожнай. Асобная група была пры каралі шэсьць месяцаў. Ніжэйшаю палатаю Сойму была пасольская ізба. Сюды ўваходзілі дэпутаты- паслы асобных паветаў гаспадарства і гарадоў. Пасольская ізба была галоўнаю часьцю Сойму. Паслы выбіраліся на павятовых сойміках, каторыя зьбіраліся за шэсьць тыдняў да Вальнага Сойму. Выбарчая акруга давала ад 1 да 8 паслоў, у залежнасьці ад абшару тэрыторыі. Пасьля сойму паслы склікалі па паветах так званыя рэляцыйныя соймікі, на каторых яны разьясьнялі чыннасьць Вальнага Сойму і давалі справаздачу перад сваімі выбірацелямі. Лік дэпутатаў Пасольскай Ізбы ў 16-м і 17 стагодзьдзях даходзіў да 200 пэрсонаў. Прадстаўніцтва ад гарадоў у пазьнейшыя часы мы ўжо ня бачым.
Вальны сойм склікаецца каралём праз кожныя 2 гады. Два разы яго паседжаньні робяцца ў Польшчы, у Варшаве, і адзін раз на Беларусі, у Горадне. Звычайна сойм склікаецца ўвосень пасьля сьв. Марціна, калі ўжо скончаны пільнейшыя вяскова-гаспадарскія работы. Працяг звычайнага Сойму шэсьць тыдняў. Пачынаецца Сойм урачыстым набажэнствам, пасьля якога йдзе абраньне маршалка Сойму. Калі Сойм адбываецца ў Польшчы, маршалкам абіраецца паляк, калі на Беларусі — беларус. Абраны маршалак абвяшчае аб пачатку працы Сойму. Найраней за ўсё йдзе праверка мандатаў, пасьля чаго сэнат з ізбаю робяць злучаныя пасяджэньні, на каторых урад дае адказ за сваю былую выканаўчую працу і ўносіць прапазыцыі аб далейшай. Выслухаўшы гэта, абедзьве палаты Сойму расходзяцца і працуюць кожная асобна. За тыдзень да канца Сойму зноў пачынаецца сумеснае паседжаньне ізбы і сэнату. Яны знаёмяць адно аднаго з сваімі пастановамі. Пастановы, сходныя і зацьверджаныя каралём, дастаюць сілу закону. З гісторыі Польшчы мы бачым, што Сойм звычайна цікавіцца толькі тымі пытаньнямі, каторыя безпасярэдна, ці пасярэдна датычаць шляхоцтва, з прадстаўнікоў якога выключна складаецца Сойм. Пытаньні агульна-дзяржаўныя мала цікавяць, а то і зусім ня цікавяць паслоў і сэнатараў. Тут кароль польскі