Такі стан рэчаў падтрымліваў і царскі ўрад:
Гэй, русіне! што так зажурыўся?
Чы пра Русь ты сваю ‘шчэ не забыўся?
— Ша! як сьмееш такое гадаці,
I такія рэчы ў голас павядаці!?
Хіба ты забыўся. як цар праваслаўны,
Ацец-бацюшка Расеі, праслаўны
Усім русінам прыказ такі даў
І рукою ўласнай яго падпісаў.
Што-б русінаў болей ня было на сьвеце,
А ўсе расіяне, маскоўскія дзеці,
А хто-ся адважыць русінам-ся зваці, —
Таго ў ссылку або расстраляці (1899).
Царскі ўрад ведаў, што ад соцыяльнага і нацыяльнага вызваленьня нацыянальных меншасьцяй былой Расіі прыдзе яму сьмерць, бо яно адбудзецца ў вялікай рэволюцыі, якую ўзьнімуць усе народы былой Расіі. І ён строга сачыў эа тым, каб ніхто ня сьмеў беларусам звацца, каб ніхто ня сьмеў думаць аб лепшым:
Хлопцы дабраліся—
Мысьлямі зышліся.
Камусь гэта не пад нораў прышлось:
I іх пахапалі, розна разагналі.
Памучыўшы колькі ўздумалось (1902).
Больш таго—урад браў лепшых сыноў гэтага народу ў салдаты, якія павінны былі душыць імкненьне сваіх бацькоў да волі і абараняць самаўладзтва ад яго надворных ворагаў. Здавалася-б, што хоць гэтых вось салдат урад павінен быў глядзець добра, а на справе было наадварот:
Годзе, ацец, маці, галасіці,
Было нас на сьвет не радзіці!
Як нам цяжка да на сьвеце жыці,
Цару-бацгошку служыці,—
Мы яму песенькі сьпяваемо,
А ад яго палачкі палучаемо (1902).
а часамі, калі цар і паны хацелі павялічэньня сваіх багацьцяў, абвяшчалася вайна і па ўсёй краіне разьлягаўся плач і енк, бо для яароду вайна была заўсёды вялікім няшчасьцем:
Застагналі бацькі, браты;
Зажурылісь кумы, сваты,
Узгаласнулі жонкі, маткі;
Заплакалі і дзяўчаткі.
Аб'явіў бо цар па сёлах,
I па местах і па дворах