умоваў для ажыцьцяўленьня такога проэкту: патрэбны былі зьезды,. якія адбываюцца зараз, для паразуменьня ўсіх культурнікаў, або вялікія грошы на практычную выдавецкую працу новым шрыфтам. Ані дазволу на першыя, ні грошай на іх і на другое ні Казімір Карлавіч, ні беларускі народ ня меў і ва ўмовах царату ня мог мець.
Дбаючы аб асьвеце народу на яго роднай мове, Казімір Карлавіч працаваў і ў гэтым кірунку. Ён улажыў „Беларускі лемантар або першую навуку чытаньня", кніжку для дзіцячага чытаньня, частка якой ужо была атрымана выдавецкай суполкай „Загляне сонца“... аб чым сьведчаць лісты В. Іваноўскага да Казіміра Карлавіча, пераклаў „Гутаркі аб небе і зямлі“ і г. д.
Лемантар ня мог быць вялікім, бо трэба было, каб ён танна каштаваў. Вось кіруючыся на гэта, Казімір Карлавіч і даў усю навуку чытаньня ў невялічкай кніжачцы. Увесь матар'ял укладзены па гукавому мэтаду. „Даўней вучылі чытаць год, або і два, а цяпер і ў два месяцы навучыш—пісаў аўтар у прадмове да лемантара. Не паказывай зараз усіх знакаў, а так, як тут напісана: знак за знакам і адразу вучы чытаць цэлы склад і слова, склад за складам. Ня так, як раней вучылі: бэ-а-ба, а зразу б-а-ба. Пакуль пачнеш вучыць чытаць у новым месцы, прачытай раду, што дробнымі знакамі напісана". Гэтыя рады сапраўды ў значнай меры дапамагалі пры навучаньні. На кожную літару дадзены выстарчаючы матар'ял для навучаньня. Апошні ілюстраваны рысункамі Казіміра Карлавіча. У канцы лемантара дадзена некалькі цікавых дзіцячых апавяданьняў, а таксама тлумачэньне паняцьцяў гуку і літары, знакаў прыпынку і інш. і, урэшце—цыфры і лацінскі альфабэт. Да апошняга на жаль не дадумаліся яшчэ найноўшыя ўкладальнікі лемантароў, а навука лацінскаму альфабэту на роднай мове палегчыла-б у далейшым вельмі важную справу навучаньня чужаземным мовам, якая пакуль што ў нас у поўным заняпадзе. Апрача лемантара, Казімір Карлавіч укладаў і граматыку беларускае мовы, часткі якой захаваліся ў яго чарнавых паперах, а некаторыя тэрміны ўвайшлі ў сучасныя выданьні граматык.
Аб кніжцы для дзіцячага чытаньня можна судзіць толькі па тых абрыўках, якія засталіся ў чарнавых паперах нябожчыка. Але такія рэчы, як апавяданьні аб птушках, аб першым сьнезе і паляваньні на зайца і інш. паказваюць Казіміра Карлавіча як глыбокага знаўца дзіцячай псыхолёгіі, задач навучаньня і адпаведнай мовы Для апавяданьняў такога роду.
У кірунку веданьня і скарыстаньня ўласна папулярнай мовы Казімір Карлавіч выканаў вялізную працу выкладаньня на бела-