Цяжкія ўмовы тагочаснага астрогу пасіляліся яшчэ непакоем за лёс жонкі э дзецьмі, якая засталася ў Лідзе.
У вастрозе Казімір Карлавіч прасядзеў да травеня 1906 г. і вышаў з сваімі таварышамі да суда на парукі з зусім папсаваным здароўем. Прызначаны на 1906 г. суд не адбыўся, бо адзін з галоўных, Стэфан Багушэўскі, згодна дакумантам хварэў на тыфус, хоць гэтыя дакуманты, мабыць, ня танна каштавалі. У 1907, 1908 і 1909 г. г. суд таксама адкладвалі, бо не зьяўляўся на суд той-жа Багушэўскі, які ўцёк за межы. Урэшце, вясной 1910 г. Казіміра Карлавіча і інш. судзіла Віленская судзебная палата ў Менску, абвінавачваючы яго па 129 і 132 арт. Уг. Ул. і дала год крэпасьці.
Пасьля выхаду з турмы ў 1906 г. Казімір Карлавіч паехаў у Ліду да сям‘і і пераехаў з ёю ў Менск. Прыходзілася зноў жыць з выпадковага заробку разьбой, рысаваньнем і фізычнай працай. З пачатку 1908 г. Казімір Карлавіч атрымаў месца лясьнічага ў Патоку каля Клічава на Ігуменшчыне, дзе праслужыў да восені, а з восені быў пераведзены ў Дулебы, там-жа за Бярозаю ў Любашанскіх пушчах гр. Патоцкага. У Дулебах Казімір Карлавіч служыў да верасьня 1909 г., калі зноў страціў службу дзякуючы сваім пераконаньням. Сям'я яго засталася жыць у м. Бярэзані, а сам Казімір Карлавіч паехаў у Вільню, дзе ўсю зіму працаваў у рамясьніцкай школе пры касьцёле Сьцяпана настаўнікам рысаваньня. Там ён таксама не пакідаў сваей рэволюцыйнай чыннасьці і з лепшых вучняў заснаваў падпольны гурток, працаваў у ім і вадзіў яго ў іншыя падпольныя організацыі. Але матар'яльныя ўмовы яго жыцьця былі такія цяжкія, пакой, які далі ксяндзы, такі сыры, што Казімір Карлавіч прыехаў вясною ў Менск зусім хворы, ледзь жывы. У такім стане ён перанёс судовую расправу і паехаў да сям‘і ў Бярэзань. Там ён прабыў да ліпеня, калі і прыбыў у Менск для адбываньня кары. Ня гледзячы на тое, што ў супраціўным выпадку яго-б прывялі пяхотам пад вартай (як ён і адзначаў у адным сваім лісьце да жонкі),—усё-ж папасьці ў астрог для адбываньня кары ў той час быў цэлы клопат. „Дагэтуль яшчэ не дабіўся, каб мяне пасадзілі, але ўжо ў панядзелак абяцалі пасадзіць (г. зн. 19 ліпеня)“,— пісаў ён жонцы з Менску (16.7.1910), а пазьней, ужо з турмы, паведамляў: „Сеў я ў турму 26-га ліпеня“.
Дзякуючы таму, што ён сеў у турму зараней падрыхтаваным да гэтага, а таксама і таму, што з ім сядзелі яго прыяцелі—сяляне, ён уваўшоў у яе дзьверы спакойна. Пералічаючы сваіх прыяцеляў: "Міхась тако-ж тут і адзін поэт, што пісаў у „Нашу Ніву“ і завецца Якуб, тутака“, Казімір Карлавіч паведамляў жонку, што „цяпер