Гэта старонка не была вычытаная
кі крытые, або відные гузікі, абцягнутые тэй самай матэрыей, з якой зроблен гарсэт, — усяго 12 гузікоў, каторые у два рады, сходзяцца да стану клінам. Бывае гарсэцік абрамаваны анталяжамі, або вузенькай устужкай. — Надзеваецца паверх кашулі і спадніцы. Гарсэцікі часам шыюцца на фішбінах.
У слуцкім павеці (у Міншчыне) шыюць на спосаб жупаноў, гарафаноў. Вырэз с пераду клінам ажно да стану, даўжыні ніжэй стану на ¼ аршына безскірдэлёў, без рукавоў, усё з аднэй матэрыі; гарсэцік вольны, трохі да стану. Агульным кроем прыпамінае сэрбскую дзявочую верхнюю апратку, толькі карацейшы. Так сама с цёмных колеровых матэр’ялоў. С абрамоўкай антэляжамі, або устужкай, з вышыўкамі на плечох, с перэду і пры нізе у багатых, а у бедных — аднатонны.