з сьветлых узорыстых матэр’ялоў у адзін або у колькі колероў. ці ў кветкі с самадзелоў, усё надта яркае. Ніз спадніцы абрамовываецца. Старые спадніцы белые з вытканым шлякам у нізе. Могуць быць і суконные і аднатонные, — тады цямнейшых колероў, але заўсягды сьвятлейшых, як гарсэцік.
Фартушток. Белы з багата сатканым узорам больш як на палавіну ад нізу фартуха. Фартушок у версе трохі сабраны у складкі і трохі вузейшы, як у нізе. Бывае запаясан пекным самадзяловым паяском, вузкім, ззаду завязаным мятлікам з спушчэнымі, ні надта доўгімі канцамі; — закладаецца на спадніцу пад гарсэцік. Калі спадніца сьветлая, то фартушок аднатонны, цёмны, з шырокай антэляжай у нізе, і за ёй вышэй ешчэ адзін — два рады вузейшай антэляжы.
Чэравікі шнураваные колеровым шнурком, на высокіх абцасах і з высокімі халеўкамі, або лапці ліповые, высока сырцом пекна шнураваные, каб відаць, было с пад спадніцы. Шнуруюцца так пекна, як мы бачым на старых рысунках у рымлян.
Панчохі чорные, або белые; пры лапцёх анучы тонкаго, беленькаго палатна.
Хустачкі (галоўны убор). Валасы чэшуцца гладка, на дзьве стараны, надпушчэны крыху над вушамі. На галаве заўсёды ясна-чырвоные хустачкі у кветкі, завязаные каронай, або звязаные ззаду пад канцом хустачкі. Бываюць і белые с чырвоным у адным вугле дробным узорам; яго відаць з верху галавы.