Ахрэм. Я-ж казаў! Знайшліся такі рызыканты, перавезьлі!..
Ягор. А ты баяўся!..
Ахрэм. А няхай ім немач! Баюся, такі ўловяць, прыб’юць!.. Малы смак ад шомпалаў.
Ягор. Гэта ў іх культурны спосаб!..
Ахрэм. Каб яго сьвет ня ведаў, гэткага спосабу! (Паўза). Што-ж яна ня ідзе? (Глянуў у бок).
Ягор. А вунь дзе яна!
Ахрэм. На табе, — і яна разглядае ўтопельніцу!.. Марыся, пашто глядзіш: спаць дрэнна будзеш! (Ахрэм накіраваўся ў яе бок. Ягор застаўся на месцы. Праз некалькі хвілін падыходзіць Марыся).
Марыся. Здароў, Ягор. Ты бачыў? (Паказвае ў той бок, дзе ўтопельніца).
Ягор. Бачыў!
Марыся. Ведаеш хто?
Ягор. Ведаю!
Марыся. Няўжо будзем маўчаць?
Ягор. Пакуль што памаўчым, а пасьля гукнем!
Марыся. Як можна чакаць? Пад суд!
Ягор. Пачакаем! Вось што, Марыся: пільная справа!
Марыся. Слухаю!
Ягор. Учора арыштавалі Залуцкага, а тут з дню на дзень могуць забраць мяне, трэба, каб ты да спраў стала бліжэй!
Марыся. Так то так, але нейкі час я павінна быць там, бо хвароба за ракою пашыраецца, сяляне