Ягорка-сынок! Хіба ж ня ведаеш?.. Ратуй! Марыся памірае!..
Ягор (схамянуўшыся). Мікола, ехаць!
Мікола. Выбачай!.. Гэта немагчыма! Я з вадою ня спраўлюся!..
Параска. Вада вялікая, як на безгалоўе круціць!..
Ягор. Дзе Ахрэм?
Мікола. Ня ведаю!
Ягор. Я адзін паеду!
Мікола. Ды як можна?.. Кіраваць-жа вяслом ня справішся!..
Параска. Ня можна аднаму, сынок, ня можна!..
Ягор. Як-жа быць?..
Мікола. Трэба пачакаць, калі спадзе вада!..
Ягор. Я не магу чакаць!.. Яна памрэ!..
Параска. І чакаць ня можна, гэта праўда!
Ягор (гнеўна, моцна стукнуўшы па сталу). Мікола, ехаць!..
Мікола (спалохаўшыся). Вязу!..
Ягор. Хутчэй ехаць!.. У момант човен адчапі!..
Мікола (бяручы шапку, да сялянкі). Як жыву, такіх адважных ня бачыў!..
Параска. Маладое сэрца: ну, і адважны!..
Ягор. Мікола, ня траць часу!
Мікола. Хвілінку пачакай, пакуль човен адчаплю! (Узяў сякеру, вышаў. Параска засталася).
Параска. Ягорка, сынок, пасьпяшай! А то, божа барані… А яна-ж нашая ўцеха!.. Хто-ж нашых дзетак… Сам ведаеш!.. (Пашла).