Гэта старонка не была вычытаная
Мікола. А мы хто, ня людзі? (Сунуўся да афіцэра).
Афіцэр. Застрэлю!..
Мікола. Мяне? салдата? (Пагрозьліва на афіцэра).
Ягор (засланіўшы сабою Міколу). Мікола, чакай!..
Афіцэр (стрэліў). Адзін крок наперад і сьмерць на месцы!.. (Трымаючы ў руках рэвольвэр, выходзіць).
Мікола (махаючы сякераю). Ягор, хадзем шукаць праўды!..
Ягор (рашуча). На ўсё свой час, Мікола!.. Едзем!..
ЗАСЛОНА