Хлап. 2-і. Ёсьць! У бальшавікоў!..
Пр. асьв. Пст!..
Хлап. 2-і. Там усякія ёсьць, татарскія нават!..
Пр. асьв. Брахня! Нічога гэтага ў іх няма!..
Жук (як-бы паверыў). А нам казалі, ёсьць!
Хлап. 2-і. Мы і паверылі…
Пр. асьв. Ня трэба верыць!.. Я-ж, як прадстаўнік асьветы, добра ведаю!
Жук. Тады выбачайце, панок! Сватайце свой тавар!..
Пр. асьв. Для мяне аніяк не зразумела, чаму вы дзетак сваіх ня хочаце пасылаць да нас у школы культурныя!.. Усё-ткі вы хоць і беларусіны, але-ж у жылах вашых кроў і польская ёсьць. Калісь-жа Польшча была аж да Смаленску!..
Селян. 1-ы. Тое, што было, нас мала цікавіць!.. Нам трэба школы нашы!..
Баба 2-я. Мовы вашай нашы дзеці не разумеюць!..
Баба 3-я. Нейкія сярнічкі, пярнічкі, налісьнічкі! (Агульны рогат).
Пр. асьв. Панове, што за жарты?.. Як гэта можна?
Селян. 1-ы. Ды яно, паночку, і праўда! Вашая мова ды нашаму дзіцяці аніяк!
Пр. асьв. Гэта можа толькі табе не падыходзіць, але другім падыходзіць! Ты-ж ня можаш казаць за ўсіх.
Селян. 1-ы. Якраз магу, бо ўся наша грамада хоча школу беларускую!