Жук. Ды тут ня жарты, а справа паважная! Школы!
Пр. асьветы. Ну вас да ліха!.. Школы! школы!.. Давайце будынкі — дамо школы! Хто дае хаты пад школы?
Усе. Я!.. я!.. я!..
Пр. асьв. Чакайце, чакайце! Не лапачэце, як сарокі! (Да селян. 1-га). Даеш?
Селян. 1-ы. У хляве буду жыць, а хату дзецям дам!
Пр. асьв. (да селян. 2-га). Даеш?
Селян. 2-і. У клець перабяруся, а хата школе будзе!
Пр. асьв. (да Ахрэма). Даеш?
Ахрэм. Пад чоўнам буду жыць, а хату дзецям дам!
Селян. 4-ы (нямы) (у гэты час вылез наперад).
Пр. асьв. (да яго). Даеш?
Селян. 4-ы (нямы). (Плюнуў у руку і шырока размахнуўся. Прадстаўнік асьветы са страхам адхіснуўся, першы селянін стрымаў нямога за руку).
Селян. 1-ы. Ён, паночку, нічога ня дасьць, бедны!.. Аплявуху хіба даць можа!
Пр. асьв. (да сакратара). Аднатуйце! Вашы прозьвішчы? (усе разам залапаталі).
Пр. асьв. Ды я нічога зразумець не магу! (Да 1-га селян.). Як тваё прозьвішча?
Селян. 1-ы. Мацей Грак!