Пр. асьв. Як Грак?
Селян. 1-ы. Але, Грак!
Пр. асьв. Што гэта — варона?
Селян. 1-ы. Ды не; грак — вялікая чорная птушка!
Пр. асъв. (да 2-га селян.). Тваё?
Селян. 2-і. Сымон Лямех!
Пр. асьв. А гэта што?
Селян. 2-і. Лямех — частка плуга!..
Пр. асьв. (да Ахрэма). Тваё?
Ахрэм. Ахрэм Хмызьняк!
Пр. асьв. (да сакратара). Проша однотоваць: Врона, Мех (Сьмех) і Обіняк.
Ахрэм. Ды вы, паночку, не жартуйце! Тут справа паважная!
Пр. асьв. Выбачайце, справа зусім сур’ёзная!..
Хлап. 2-і. Ну, цяпер ужо пэўна можна сказаць, што школы будуць.
Пр. асьв. Абяцаць напэўна ня буду, але павяду гутарку з панам старостай, каб узгодніў вашу просьбу, але надзея зусім слабая! (У гэты час перад ім стала Марыся, якая нядаўна падышла і ўсё слухала).
Марыся (у гневе). Браты, сяляне! Дазвольце вам сказаць, што з гэтага нічога ня будзе!.. Ня толькі школы нашыя касуюць, але нішчаць усё наша роднае: школы — зачынены, настаўнікі — у астрозе, штоноч — арышты, прысуды на катаргу!.. Адмовімся ад ласкі паноў-апякуноў!.. (Гоман).