ганды―з другога. Значная частка твору запоўнена песьняю гусьляра, у якой ён выкрывае цёмныя бакі сваіх соцыяльных ворагаў.
Другая― "За што?" таксама мае пэўную соцыяльную аснову. Селяніна Юрку Дзягеля, які пражыў 40 гадоў на сваёй гаспадарцы, пан праганяе з наседжанага гнязда. Шуканьне па судох справядлівасьці і аднаўленьня патаптанага права ні да чога ня прыводзяць.
Апошнія дзьве поэмы, таксама, як і першыя, перадаюць тэмы соцыяльнай уласьцівасьці ў затушованым выглядзе. Яны атулены сытуацыямі фантастычнага характару.
У поэме "Забытая скрыпка" бядняк грае на скрыпцы песьню, у якой ён марыць аб тым соцыяльным шчасьці, якое ён хацеў-бы бачыць сярод людзей.
Поэма „На куцьцю" расказвае, як духі ганцоў, што прылятаюць спраўляць штогод традыцыйную куцьцю, у сваіх гутарках разгортваюць перад князем малюнак соцыяльных умоў, у якіх знаходзіцца цёмны народ, яны перадаюць аб нягодах яго, аб імкненьні выйсьці з гэтага прыгнечанага стану на шлях "сонца", "славы" і "песьні".
Навокал гэтых мотываў кружыцца шэраг іншых, ужо інакшага зьместу, якія служаць для конкрэтнай абрысоўкі гэтых стрыжнёвых палажэньняў. Усе мотывы другога раду падзяляюцца на дзьве групы: першая―мотывы абстановачныя, другая―пэрсонажныя.
Мотывы першага парадку―абстановачныя, што рысуюць знадворную пэрспэктыву, абставіны, сярод якіх працякае дзеяньне, у большасьці выпадкаў зводзяцца да абрысоўкі малюнку прыроды. Па сваіх разьмерах, яны не аднакай уласьцівасьці.
Часам яны разгортваюцца ў суцэльныя вялікія паломны, на фоне якіх пасьля пачынае выступаць тая ці іншая частка паказанага ў вобразе дзеяньня.
Гэтакім малюнкам прыроды зьяўляецца цэлы разьдзел (ІІ) з шасьцёх чатырохрадковых строф у поэме "Магіла львай". Яго фарбы хмурныя, зусім адпавядаючыя агульнай трагічнасьці асновы поэмы. Гэтая пахмурнасьць парою набывае адцягнены характар, малюнак рысуе нам нечапаны лес, абкружаны грознымі зьявамі прыроды (гром, бура), зусім невядомы людзям, па часу аддалены―"з перадвекаў".
Над быстрым Днепрам, дзе сягоньня На дрэва дрэва нагінала, Ваўкоў, дзікоў, ласёў, мядзьведзяў Людзей ня знаў лес гэты хмурны, А з пушчы вырваўшысь на поле У гэтай пушчы з перадвекаў— |