І праца яго не дарэмная:
Сорак лет так Дзягель |
Гусьляр у поэме "Курган", як і належыць народнаму баяну, выводзіцца ў вобразе романтычна-фантастычным, які збліжае яго з гэроямі байкі, і ў паасобку нагадвае мітычнага песьняра клясычнай старажытнасьці—Ортэя.
Ўвакруг гэтай душы дудара-званара |
Той-жа романтычны колёрыт пануе і ў вобразе князя з поэмы „На куцьцю". Гэты герой баечна прыгожы:
Краса б'е з князеўных зарніц, Як блеск маланак развуглёны...
|
Іншымі ўласьцівасьцямі адрозьніваюцца гэроі процілежнага соцыяльнага раду. Мастак вылучае ў іх характарах выключна адмоўныя рысы, выводзячы іх пры дапамозе тых-жа прыёмаў апісаньня, як і ў папярэдніх выпадках, г. зн. простай характарыстыкі. У некаторых выпадках ён ужывае і характарыстыкі ўкосныя, калі апавядае аб тых дзеяньнях гэрояў, якія служаць яскравым паказьнікам галоўнай якасьці іх натуры.
Баярын у поэме "Магіла льва" характарызуецца словам і аўтара ў такіх выразах:
Баярын тамка жыў багаты, Усюды броіў самазбродам, Паціху толькі ў вёсках людзі |
Ён, такім чынам, багаты, малады, але свавольны і надта дэспотычны ў дачыненьні да народу, які адчувае гэтую крыўду з вялікім цяжарам.
Такі-ж і пан Патоцкі ў поэме „Бандароўна". Ён багаты, дужы, але люта правіць народам, які сярод стогнаў шле яму свае праклёны:
На Ўкраіне пан Патоцкі, |