За гэтым—яскрава рэальныя:
Як маліны, яе губкі, З плеч ўплываюць яе косы, Рост высокі, стан павабны, |
Да ліку пэрсонажных мотываў належыць і гэрой колектыўных уласьцівасьцяй: гэта народ. Ува ўсіх поэмах ён выводзіцца ў дваякім выглядзе—то народам-поэтаю, які складае поэтычныя творы, то народам забітым, які зносіць усякія няпраўды з боку пануючых кляс, але разам з тым і цёмным.
Народ зьяўляецца насіцелем апавяданьняў і легэнд аб мінулых гадох ("Магіла льва", „Бандароўна", „Курган"); ён-жа творыць і песьні аб сваёй нядолі ("За што?", "Забытая скрыпка"); але звычайна гэта—народ, які знаходзіцца ў стане соцыяльнага няведаньня і політычнага сну. Прынамсі ў гэткім вобразе выяўляе яго першы ганец („На куцьцю"), які апавядае князю аб сваіх уражаньнях:
З вачэй не зьняты йшчэ павязкі, |
Ён пакорна і без нараканьня зносіць ліхія гадзіны жыцьця; другі ганец („На куцьцю) апавядае:
А топчуць толькі ўсё той сьлед. |
Амаль што тое-ж паўтарае і трэці:
А толькі торг усё ідзе |
Часам гэты народ ня можа зразумець тых заклікаў да шчасьлівага жыцьця, якія час-ад-часу чуюцца ў песьнях яго песьняроў. Падарожны пясьняр, які знайшоу "забытую скрыпку“, грае на ёй і сьпявае аб шляхох да сонца, да сьветлых умоў быту, але народ яго не разумее. Калі пясьняр скончыў сваю доўгую песьню
... Глянуу, угледзіў: |
Але і ў гэтым пакорным забітым народзе ёсьць іскры сьвядомасьці і імкненьня да высокіх асноў жыцьця. Усе тры ганцы ў поэме "На куцьцю" аднолькава падкрэсьліваюць гэту ўласьцівасьць народу, якую ён праяўляе, як толькі для гэтага надыходзяць адпаведныя ўмовы, як толькі ён чуе адпаведны кліч. Першы ганец гавора:
А як ішоў між іх з сьвятлом, |