Адным з гэтых паданьняў і зьяўляецца фабула, якая палягае ў аснове ўсяго твору.
Другім мотывам такога-ж характару ў поэме зьяўляецца той, які вызначае існасьць каханьня. Гэта складанае пачуцьцё малюецца ў гэткіх рысах:
Каханьне лёгкая прынада |
У зьвязку з гэтым мотывам, некалькі далей разьвіваецца другі,— які кажа аб беларускай дзяўчыне, аб яе прыгожасьці фізычнай і духоўнай. Малюючы гэтыя рысы, яе, мастак, як і раней, бярэцца за апісаньні іх у адцягненых фарбах, якія ўзводзяць гэты об'ект мастацкага выяўленьня па недасяжную вышыню: тыя якасьці, якія мае беларуская дзяўчына, настолькі высокія, што, па думцы аўтара, іх можна знайсьці толькі ў бога:
О, шмат прыгожанькіх дзяўчатаў, |
Далейшыя мотывы гэтага-ж парадку, якія ёсьць у поэме, датычацца тэм псыхолёгічных уласьцівасьцяй. Гэта мотывы аб хітрасьці людзей, аб помсьце і аб асьвятленьні агрубелага чалавека.
Першы з іх разглядае існасьць выяўленага пачуцьця і яго ўплыў на чалавека:
Людзкая хітрасьць даніманьнем |
Тое-ж здарылася і з гэроіняю поэмы.
Другі зьмяшчае ў сабе разважаньне аб помсьце з тых-жа бакоў, што і ў папярэднім выпадку:
Што ёсьць на сьвеце горш ад помсты, |
Нарэшце, апошні выкладае думку аб наяўнасьці ў чалавека вышэйшых разуменьняў аб абычайным законе і аб панаваньні іх у нату-