Размоўная форма апавяданьня ўводзіцца мастаком таксама ў пэўных выпадках. Яна выступае, калі эпічнае апавяданьне даходзіць да расказваньня аб падзеях, якія маюць значную ўнутраную напружанасьць; звычайна размова пачынаецца, калі спатыкаюцца гэроі соцыяльна і псыхолёгічна разнародных і варожых адзін другому. У гэтых выпадках ён выказваецца ў маласлоўнай, але яскравай фарбамі форме. Момант дзеяньня, які выяўляецца ім, перадаецца ўва ўсёй яго паўнаце і сіле; ён узмацняе драматычную відавочнасьць сцэны і рухае больш імкліва, чым апавяданьне эпічнае, разьвіцьцё далейшых падзей.
У поэме "Бандароўна" размоўная форма пачынаецца ў адзін з найбольш напружаных момантаў дзеяньня. Патоцкі дабіваецца ўвагі гэроіні, але тая выцяла яго па твары. Загарэліся вочы ў пана і ён гаворыць:
Выгражае кулакамі |
Банкетуючыя казакі яму адказваюць:
Асьцярожна, ясны пане, |
У некаторых выпадках размова зацягваецца і набывае больш працяглую форму. Гэта здараецца асабліва ў тых выпадках, калі выяўляецца соцыяльна-варожы бок, калі, дзякуючы няпрыхільнасьці і нянавісьці да яго, мова пэрсонажаў затрымоўваецца і прымае выгляд монолёгу.
У тэй-жа поэме "Бандароўна" Патоцкі задае гэроіні пытаньне:
Ну, што воліш сабе выбраць...
|
Пасьля лірычнага монолёгу, які сказаны самім мастаком, дзяўчына, сьмела гледзячы ў вочы, адказвае:
Дужы ты з сваім багацьцем, |
Форму выкрывальнага монолëгу набывае гутарка, якая адбываецца паміж князем і прыведзеным да яго гусьляром у поэме "Курган". Прамова гусьляра, уся напоўненая выкрываньнем і злосьмехам, займае цэлых тры страфы:
У рамках гэтых компанэм, буйных па свайму разьмеру, мастак разгортае цэлы шэраг іншых, якія таксама будуюцца па пэўнаму пляну і разьмешчаны ў паступова-дакладным парадку.
У дачыненьні распарадку дзейных асоб вызначаецца адна вядомая схэма, якая абавязкова для ўсіх, што разглядаюцца намі, поэм.
Усе яны будуюцца на грунце вызначэньня трох галоўных гэрояў. Першыя месцы займаюць пэрсонажы, якія падзелены непраходнымі соцыяльнымі і псыхолёгічнымі сьценкамі. Гэрой першага раду—звычайна мужчына, які належыць да вышэйшай арыстократычнай клясы. У поэме „Магіла льва"—гэта багаты баярын, у "Бандароўне"—пан Патоцкі, у „Кургане"—князь, у поэме „За што?"—малады пан, у поэме