Гэта старонка была вычытаная
Такім чынам, калі байронічная поэма ў тым ці іншым выглядзе была свайго роду традыцыйным для поэм Я. Купалы элемэнтам, які, аднак, атрымаў у яго індывідуальнае дастасаваньне, то ў стасунку да поэмы сучаснай гэтыя творы нашага мастака аказваюццца ўжо тыповаю зьяваю, характэрнаю для росквіту, які пачынаецца ў межах літаратуры сучаснай.
Канчатковы вынік, які выцякае з аналізу композыцыйнага пабудаваньня і стылю разгледжаных поэм зводзіцца да таго, што гэтымі творамі Я. Купала ўвёў беларускую літаратуру ў галіне гэтага жанру ў агульнае рэчышча літаратуры эўропэйскай.