жыць так, каб перажыць "у момант век". Хіба такім шчасьліўцам быў наш пясьняр, які у родным краі шукаў "жывой вады", каб ёю загаіць сваю хворую душу, якая перажыла "у момант век". Ён, як чулы пясьняр, ведаў такія перажываньні, але-ж павінен ведаць і кожны пясьняр, каб сваімі песьнямі "збудзіць сьвятое сумленьне".
Далей за „Думамі", ідзе нізка вершаў "Вольныя думы", да якой узяты такі эпіграф з Гэйнэ:
Meine Bitterkeit kömmt nur aus den,
Galläpfeln meiner Dinte, und wenn
Gift in mir ist, so istes doch nur Gegenift.
Горкасьць мая паходзіць ад альясавых арэшкаў майго атраманту, і калі ў мне самым атрута ёсьць, то гэта толькі адатрута. ::::::::Гэйнэ. Гэта невялічкая нізка ўсяго з 7-ěх вершаў мае сваю увэрцюру, у якой поэта дае характарыстыку сваім песьням "Вольным думам" уверцюра, якая павінна зьязіцца запаведзьдзю для кожнага песьняра, вось яна:
Я думы, ня скутыя путамі.
Тут перад вамі вываджу.
А проці ганеньня кажу:
Хваробы лечаць і атрутамі.
Сëмай нізкай вершаў зьяўляецца—"Старая спадчына"; яна мае эпіграф:
Мы зерна древния лелеем.
Мы урожай столетий жнем.
В. Брусаў.
Які-ж плён сталецьцяў пажаў М. Багдановіч у гэтай нізцы сваіх вершаў? Сапраўды, плён багаты, ён прынёс у беларускую поэзію сьпелае калосьсе гэтага плёну, ён іх нажаў у клясычнай поэзіі. Ён першы нашай поэзіі падарыў канонічныя клясычныя формы: пантамэтры, сонеты, трыолеты, рондо, октавы, тэрцыны, якія знайшлі сабе месца ў гэтай нізцы і з якімі яго верш пачаў пералівацца на новыя лады.
Ён быў у захапленьні ад гэтых клясычных форм, ён гэтае захапленьне выказаў у сваім вершы "Тэрцыны".
І вось зьвярнуўся я к рандо, сонэтам.
І бліснуў ярка верш пануры мой:
Як месяц зіхаціць адбітьм сьветам.
Так вершы зьяюць даўніх форм красой!
А якія цікавыя ён узяў эпіграфы да сваіх сонэтаў:
Да першага: Un sonentt sans défaut vautseul un loug poème.
Адзін сонэт без дакору варт доўгай поэмы.
Буалі.
Да другога: Nе rіs poіnt du sonnet, o crіtіgue moqueur.
Ня сьмейся з сонэту, о крытык-пасьмешнік.
С. Боб.
Або да трыолету:
Красавец юный триолет.
К. Фафанаў.
Апрача вершаў на клясычныя формы, у гэтую нізку увайшлі пераклады з грэцкай і украінскай поэзій.