Я бачыла раз, як матыль залатакрылы,
Парваўшыся з зямлі, ў гару хацеў ўзляцець,
Ды дзень яго ўжо змёрк — і ён, як ліст, бяз сілы
Апаў зноў на траву, падняўшыся ледзь-ледзь…
Так ты ляціш усё мой бедны дух з надзеяй,
Так рвешся ты у высь ў жыцьця няўрочны час…
Глянь-глянь твой небасклон зьмеркаецца бляднее,
Йшчэ дзень твой не настаў?…
Шак ён ужо пагас!
Прышла ты да мяне ў паўночны ціхі час,
Прысела на маей раскіданай пасьцелі,
І сон мой адляцеў кудысь далёка — ўраз,
І мары сьветлые кудысьці адляцелі,
І былі мы с табой ў паўночы ціхі час…
І ўраз знайшлася я ў галубленьнях тваіх:
Ты абвіла мяне гарачымі рукамі,
Палючых вусн агонь лёг на грудзях маіх,
А ў вочы мне сваймі панурымі вачамі
Ўпілась ты, й мёрла з мук ў вабьяцьцях я тваіх…
|
|