Гэта старонка не была вычытаная
Раман (ад вакна).
Дзякуй! Нядобра мне нешта, —
Выпью — горш будзе да рэшты;
Штось галава, разбалелась…
Саўковіч.
Думка якаясь засела.
(Да Рамана).
Хоць мы ўжо, брат, і старые, —
Прайшлі ўжо часы нам тые…
Ды знаем гэта, ох, братка —
Псуюць вам дзеўкі парадкі
І ў галоўцы, і ў сэрцы,
Пакуль не стаў на каберцы.
(Сьмяецца. Да старых).
Скуль яны толькі умеюць?!
Проста дурманам павеюць…
(Дражнючы).
Ось, як начне вышчэрацца,
Бокам глядзець, усьмехацца
Ды лезьці мухай у вочы, —
Ад мёду горш замароча,
(Да Рамана).
Ты, братка, іх сьцеражыся,
Маладым, бач, не жаніся,
Бо ўжо, як з бабай зьвязаўся,
З жыцьцём на векі расстаўся.