Гэта старонка не была вычытаная
Раман (насьмешліва).
Дзякуй за раду!
Гаспадар.
Жаніцца?!
Э, трэ! йшчэ жыць павучыцца,
А то ўсё толькі па кніжцэ…
Так стравы збракне у місцэ;
За бацькам век не пражыці:
Мне ўжо пара атпачыці.
(Налівае).
Ну, паны, йшчэ во па чарцэ!…
Панкратоўскі (з усьмешкай да Рамана).
За поступ ваш ў гаспадарцэ!
Ды толькі, пане Рамане,
Вас кніжка болей, бач, мане,
Як валы, коні й кароўкі,
Ну, за здароўе галоўкі!
(Пье).
Раман (горка).
Дзякуй! Ды толькі, мой пане,
Мяне ўжо й кніжка не мане.
Саўковіч.
Пажджы, як дзеўка якая
У галоўцы думкі зблытае,