Гэта старонка не была вычытаная
Так скора жаднай пашаны
Хам мець ня будзе для пана,
Ксёндз — гэта іншая штука:
Век будзе с хамам ён гукаць,
А той ў ём бачэ паў-бога.
Раману гэта дарога,
Ў жыцьцю найлепш надаецца.
Дык ці-ж тут саўхаць дзіцяці?
Яго німа й што пытаці
Ці хочэ ён, ці ня хочэ,
Тут бацькі роднаго вочы
Ўбачылі шчасьце для сына —
Вось і ўся гвалту прычына,
Саўковіч.
Пэўне!.. Сын біскупам будзе,
Вось і ты выйдзеш у людзі,
Ці-ж не?.. Ён мусіць паддацца, —
Мудра трэ’ толькі узяцца,
Хітрыць.
Гаспадар (горача).
Сьвет цэлы парушу,
А бацькі слухаць прымушу:
Ксяндзом ён будзе!
Заслона.
|}