Гэта старонка не была вычытаная
Гануля.
Ды якжэ гаворыш ты, мілы? —
Ўсё гэта нам боская сіла
Дала, што на сьвеці мы маем.
Раман.
Не, Ганка мая дарагая!
Ўсё гэта ўжо быўшы ад векаў
Зрадзіла с сябе чэлавека.
Гануля (абымаючы яго).
Ты дзіўне гаворыш, Раманка, —
Ня пойме цябе твая Ганка…
Раман.
Хай, Ганю, душа маладая
Твая лепш аб гэтым не знае;
Ўсё гэта не дасьць нам нічога,
Ліш будзіць у думках трывогу…
часам хачу так забыцца
Ўсяго, чаго мусіў вучыцца,
І жыць, як той люд наш вясковы,
Спакойны, вясёлы, здаровы, —
Ніводная думка благая
Яму сну з вачэй не зганяе;
Хоць горэ часамі акруціць,
Хоць голад, хоць холад дакучаць, —
Яго дух, як тая крыніца,
Бурлівай вадой не бурліцца.
Яго боль — то верхніе фалі
На рэчкі спакойным крышталі;