Не сварыся з Ваўкамі Зграі, а калі гэта здарыцца, прынамсі рабі так, каб ніхто з чужых гэтага не бачыў.
Чым менш грызні, тым мацней Зграя.
І жыццё ў сваім уласным логаве залежыць ад Рады.
Калі палюеш а поўдні, не будзі лес крыкамі.
Не распуджвай ланей без патрэбы: можа брат твой сочыць за імі ў гэты час.
Забівай для сваёй патрэбы, і для матак, і для шчанят, але ніколі не забівай для забавы.
Не забівай Чалавека!
Калі адбярэш здабычу ад слабейшага, пакідай яму скуру і чэрап.
Здабыча Зграі — для Зграі; ты можаш пад'есці разам з усімі, але смерць будзе таму, хто хоць крыху возьме з сабой.
Здабыча Ваўка — для Ваўка; без дазволу яго ты не можаш і дакрануцца да яе.
Ніхто не мае права адмовіць аднагадоваму шчаняці ў спажыве.
Усе члены Сям'і звыш года павінны аддаваць Матцы чацвертую частку здабычы.
Бацька — гаспадар Пячоры; ён можа не слухацца Зграі, а падначальвацца толькі Радзе.
Усё, што Закон не прадбачыў, вырашае Правадыр Зграі.
Памятай, што пачатак, і канец, і корань усіх Законаў — гэта Паслухмянасць.