Гэта старонка была вычытаная
валася, выходзіў з усіх пунктаў Джунгляў, усё набліжаўся, набліжаўся і, нарэшце, абарваўся рэзкім выкрыкам. Далучыліся і астатнія тры ваўкі — і Маўглі гатоў быў паверыць, што вые ўся Зграя!
Увесь гэты канцэрт закончыўся дасканалай ранішняй песняй Джунгляў з усімі выкрунтасамі, на якія толькі здатны гарласты воўк.
Вось вольны пераклад гэтай песні — уявіце сабе, як павінна была яна гучэць сярод поўдзённай цішыні Джунгляў!
У поўдзённы час сярод раўнін
не заўважыш цень.
Цяпер-жа там пануе ноч,
а ў сэрцы — ясны дзень.
Для нас і ціша навакол —
адзін вясёлы звон.
Час добры будзе ў Джунглях тым,
шануе хто Закон!
Вось забялеўся небасхіл,
блішчыць расою луг.