Гэта старонка была вычытаная
цела. Толькі галава Кобры люта кідалася направа і налева, ды вочы гарэлі чырвоным агнём.
— Забівай! — сказаў Каа, калі рука Маўглі дакранулася да нажа.
— Не, — адказаў Маўглі, — я забіваю толькі для спажывы. Глянь, Каа! Ён схапіў змяю за галаву, расчыніў рот нажом і паказаў на верхняй сківіцы страшныя атрутныя зубы. Чорныя і зморшчаныя, яны глыбока сядзелі ў дзясне. Белая Кобра "перажыла" сваю атруту, як гэта здараецца са змеямі.
— Туу!.. высах! — сказаў Маўглі. — Пусці яе, Каа. І ён выцягнуў анк з цела Кобры.
— Для царскага скарбу патрэбен новы вартаўнік, — пахмура сказаў Маўглі. — А цяпер пабегай узад і ўперад і пагуляй!
— Мне сорамна, забі мяне! — прасіла Белая Кобра.