Чалавечае Дзіцянё і мне не падыходзіць капаць земляныя арэхі. Але я ўхапіў Табакі за хвост і разы са два стукнуў яго аб пальму, как навучыць далікатнасці.
— І зрабіў падурному: хоць Табакі паскуднік, але ён мог паведаміць табе сёе-тое, што блізка тычыцца цябе. Адчыні вочы, Братка! Шэр-Хан не адважыцца забіць цябе ў Джунглях. Але памятай, што Акела вельмі стары; хутка прыйдзе дзень, калі ён не здолее забіць свайго аленя, і тады ён ужо не будзе правадыром. Шмат хто з ваўкоў, што аглядалі цябе калісьці на Скале, таксама састарыліся. Маладыя-ж ваўкі вераць ува ўсё тое, што ім гаворыць Шэр-Хан — што Чалавечаму Дзіцяці няма месца ў Зграі. Яшчэ крыху — і ты ўжо дарослы Чалавек.
— А што такое Чалавек, калі яму нельга бегаць разам са сваімі братамі? — адказаў Маўглі. — Я нарадзіўся ў Джунглях. Я выконваў Законы Джунгляў, і сярод нашых ваўкоў не знойдзецца аніводнага, якому я не вымаў-бы стрэмак з лап. Ужо-ж вядома, яны мае браты.
Багіра выцягнулася на ўсю даўжыню і прыплюшчыла вочы.
— Братка, — прамовіла яна, — памацай мой падбародак!
Маўглі працягнуў сваю моцную смуглую руку і акурат пад шаўкавістым падбародкам Багіры, дзе магутныя круглыя мускулы хаваліся пад глянцавай поўсцю, намацаў невялікую плеш.
— Ніхто ў Джунглях не ведае, што я, Багіра, нашу гэты знак — след ашыйніка. А я-ж, Браток, нара-