Гэта старонка была вычытаная
— Яны вельмі падобны да мяне, — думаў Маўглі, дзьмухаючы ў гаршок, як гэта рабіла на яго вачах жанчына. — Гэтая штука памрэ, калі я ёй не дам пад'есці.
І ён кідаў галлё і сухую кару на чырвоныя вуголлі. На поўдарозе ён сустрэў Багіру. Адмысловая скура яе блішчэла ранішняй расой, бы самацветнымі каменнямі.
— Акела прамінуўся, — паведаміла Пантэра. — Яны забілі-б яго ў гэтую ноч, але ім не хапае цябе. Цябе шукалі на ўзвышшы.
— Я быў на палях. Я гатоў! Глядзі! — і Маўглі паказаў гаршок з агнём.
— Вельмі добра! Я бачыла, як людзі ўтыркалі ў гэтую грудку сухі дубец, і на канцы яго распускалася Чырвоная Кветка. Няўжо-ж табе не боязна?
— Не. Чаго мне баяцца? Я цяпер пачынаю ўспамінаць, — калі толькі гэта не сон, што да таго часу,