Гэта старонка была вычытаная
тала Багіра. — Трымай яе там, а то я зноў пасунуся туды, да Каа. А-ах!
— Але стары Каа ўсяго толькі кружыцца ў пылу, — сказаў Маўглі. — Хадзем!
Усе тры кінуліся да пралому ў сцяне і выскачылі ў Джунглі.
— Уф! — ускрыкнуў Балу, апынуўшыся зноў пад ціхімі дрэвамі. — Ніколі не буду больш звязвацца з Каа!
І ён нават моцна страсануўся.
— Ён ведае больш за нас, — дрыжучы, сказала Багіра. — Каб я засталася яшчэ крыху, дык і я трапіла-б яму ў глотку.