ПРАДМОВА
Наша сучаснасьць выразна паставіла перад сельскай гаспадаркай задачу арганізацына-вытворчай яе перабудовы ў адпаведнасьці з новым сацыяльна-эканамічным ідэалам рабочай-сялянскай грамады.
Сельская гаспадарка зараз у нас прадстаўлена галоўным чынам сялянскімі гаспадаркамі. Ад гэтых апошніх і праз іх прыдзецца ісьці да новых больш рацыянальных форм арганізацыі с.-г. вытворчасьці.
Першым этапам гэтай доўгай дарогі зьяўляецца рацыяналізацыя самой сялянскай гаспадаркі, паколькі яна зразу не ўліваеецца ў іншыя формы.
Аднолькава трэба лічыць памылкай, як імкненьне ня бачыць гэтай больш дробнай задачы, так і падстаноўку яе замест больш шырокай — рэканструкцыі сельскай гаспадаркі ў сувязі з паступова сацыялістычным будаўніцтвам усяе народнае гаспадаркі.