Але ноч маўчала.
І маці пачала пеяць. З плачам сьпеяла яна ўсё песьні; іх было шмат, але слёз было яшчэ балей.
—„Ідзі направа, ў лес,“—сказала Ноч, праслухаўшы ўсе песьні.—„Сьмерць пабегла туды.“—І маці пайшла ў лес.
На розстайках яна прысганула: Куды йсьці? Тут было некалькі дарог.
На розстанках стаяў куст шыпшыньніку без лісьця, замецены сьнегам. Да яго зьвярнулася маці.
— „Паслухай, можа ты бачыў Сьмерць з дзіцяткам на руках? Скажы баржджэй, куды яна пайшла?!“
— „Я скажу табе гэта,—адказаў куст, — калі ты абагрэеш мяне на сваіх грудзёх. Паглядзі, я зусім замерз.“
Маці прыціснула куст да сваіх грудзей. Калючкі ўпіліся ў цела, грудзі абліліся кроплямі крыві, але затое куст зазелянеўся і на ім паказаліся пукалкі. Відаць цёплае было сэрца маці.
Пайшла яна паказаным шляхам і дайшла да вялікага возера. Чаўна ня было; лёд быў яшчэ слабы, а каб перайсьці ў брод, вада была лішне глыбока. Што рабіць? Маці прыпала да возера і пачала яго піць, бытцам хацёла выпіць яго да дна. хоць і ведала, што гэта немагчыма; яна спадзевалася цуду.
—„Не, нічога з гэтага ня будзе“—сказала ёй возера, — Я магу перанясьці цябе на другі бераг, дзе стаіць дом Сьмерці, але затое ты павінна аддаць мне свае сьветлыя вочы: яны блішчаць лепі за ўсе пэрлы, што ляжаць на маім дне.
—„О, бяры іх! Я ўсё аддам, каб толькі вярнуць