ветры рукамі. Кожды дзень яны вымагалі новых нітак і золата, але ўсё гэта клалі сабе ў кішені і цешыліся, што так спрытна задурылі галаву каралю, седзячы за пустымі кроснамі. Каралю вельмі хацелася пайсьці паглядзець на работу, але ён памятаў, хто толькі можа ўбачыць тканіну і баяўся.
—„Яно сабе, мне німа чаго баяцца,—казаў ён,—але ўсё-ткі ніхай хто-небудзь перш за мяне паглядзіць. Ніхай сходзіць да ткачоў мой першы міністар, ён такі паважаны чалавек, што напэўна лепш за каго іншага ўбачыць тканіну.“
Міністар. па загаду караля пайшоў туды, дзе сядзелі круцялі за пустымі кроснамі, прыкідаючыся, што працуюць. Падыйшоў міністар да іх, з цікавасьцю глянуў на кросны і—нічога не ўбачыў.
—„Божухна Ты мой!“—падумаў з страхам міністар, праціраючы вочы.
— Чаму-ж гэта я нічога не бачу! Ці-ж гэта можа быць… Але сказаць аб тым, что нічога не бачыць, ён не адважыўся, і, нахінуўшыся над кроснамі, удаваў, бытцам разглядае рысунак.
—„Як вам падабаецца тканіна?“—папыталіся ў яго хітрыя ткачы.
—„Ах, вельмі хораша! На зьдзіў прыгожа падабраны колеры… А, казаў бедны міністар з замяшаньнем гледзячы цераз свае акуляры. Тым часам ён думаў сам сабе: „Ці-ж я запраўды гэткі дурны? Вось чаго не спадзяваўся. Але ўсё-такі я не павінен прызнавацца, што нічога не бачу, каб не пазналі, што я не здатны да службы.“
—„Гэткі сорам пад старасьць“… і ён яшчэ больш пачаў выхваляць тканіну.
Ткачы толькі гэтага й хацелі. Як толькі міні-