Гэта старонка не была вычытаная
Знача, мейсцам напісаньня гэтае кнігі быў Навагорадак. Апраўляна яна была такжа недалёка ад Новагорадка:
„рукою іерея Пръѳирія и(же) в Лю(б)чи“.
У гэтым-жа пралогу ёсьць: „М(у)ч(е)ніе с(вя)ты(х) ново(я)влены(х) м(у)ч(е)н(и)кь родо(м) литвы Іоанна Антоніа і Еустафія“.
„Прологами“ называюцца зборнікі кароткіх жыцьцёпісаў сьвятых. Паяўленьне Прологаў адносіца да Х ст. Склад Прологаў вельмі рожнародны: па-першае ў аснову Прологаў ляглі грэцкія „Мартыролёгіі“, г. зн. кароткія рэестры мучанікаў с кароткімі ведамкамі аб іх муках; па-другое ў Прологі