прызнавалі лютэране. Гэта ёсьць першая спроба зьбіваць учэньне лютэранаў са стараны праваслаўных і хоць не вызначаецца лёгічнасьцю разьвіцьця мысьлі, але сваей кароткасьцю і яснасьцю мела ўплыў на ўсе пазьнейшыя полемічныя творы супроць лютэранаў.
„ЕВАНГЕЛІЕ НАПРЕСТОЛЬНОЕ, стараніем и накладомъ е. м. п. Лукаша Мамонича и пана Козмы Мамонича бурмистра виленского. Выдрукована бысть сія книга в месте столечном Виленском в лѣто отъ созданія міру 7108, а от воплощенія гда Бга и спса нашего Іс. Ха 1600 мца июля 16 дня“.
Евангельле гэтае называецца ў бібліоюграфаў „юсавым“, таму што ўжыта ўсюды літара „юс“ замест у. Друкавана ў ліст 9+393 лісты. Мова ў тэксьце царкоўна-баўгарская. Каратаеў пад гэтым самым годам падае (292–293) „Четвероевангеліе“ друкаванае ў Вільні.
„ЧАСОСЛОВЕЦЪ“, друк. ў Мамонічаў, ў Вільні, 1601 г., ў 4-ку.
„МОЛИТВЫ ПОВСЕДНЕВНЫЯ“, друк. ў Вільні, 1602 г., ў 8-ку, 20 лістоў+72+144+168 і 25 лістоў.
„О ОБРАЗѢХЪ, о крестѣ, о хвалѣ Божіей і о хвалѣ и молитвѣ Святыхъ и о иныхъ артукулахъ вѣры, единое правдивое церкве Хрістовы“, друк. ў Вільні, 1602, у 12-ку, каля 100 лістоў, 200 балонак. (Ундольскій). Полемічны твор са стараны праваслаўных супроць рэформатаў. Захаваўся гэты твор часьцю друкаваным, часьцю ў рукапісным адзінцы Кіяўск. Дух. Акадэміі.
Гэта адна з найгрунтаўнейшых прац, якія былі пісаны супроць новаверцаў са стараны праваслаўных. Перадрукавана ў „Архивъ Ю. З. Р“. ч. І. т. VIII, бб. 59–123.
Зьмест гэтай кнігі гл. на б. 495, пад агалоўкам „Полемічны трактат супроць рожнаверцаў, канца ХVІ ст.“ Аб друкаваньні гэтага твору ў Вільні ў 1602 годзе, як вышэйадзначана, пачэрпнута ведамка з Ундольскага.
„ВОПРОСЫ И ОТВѢТЫ ПРАВОСЛАВНОМУ ЗЪ ПАПЕЖНИКОМЪ“. Рукапіс Маск. Сынод. бібліатэкі № 271. У форме дыалёгу даёцца адпор каталіком: пытаньні задае каталік, адпавядае праваслаўны. Гутарка ідзе галоўным чынам аб дагматычных разыходжаньнях.