„KYNOBION или Изображеніе Еѵ(г)улского Іноческого общого житія от С(в)тыхъ О(т)цъ во кра(т)цѣ собранно. Працею Іноко(е) общо(го) жи(т): Бра: Церко(в). Ви(л). Пра(в). Гре(ч): На Евю. 1618“.
Тут сабраны адрыўкі твораў рожных аўтораў; пры гэтым адны с крыўскімі асобнасьцямі толькі ў правопісме, а другія на чыстай крыўскай мове.
Прыклад мовы. (Карскі, „Бѣл.“, т. III, 41).
„Наука Василїа Цесара Кгрецкого, до Сна его Лва. О вѣрѣ.
Початок всего живота, фундаментъ моцный мѣй, вѣру в Хр(с)та чистую…
О смерти.
Становъ велмо(ж)ных невстыдается смерть, але вовсѣ еднако впущае(т) все поядаючые свое зубы. А прето са(м) пере(д) неблаганы(м) ее приходо(м) перенеси скарбъ маетности своее на н(е)бо. Абовѣм жаде(н) с ты(х) которые на свѣте збираю(т) отходячи там з собою не относи(т) Але все зоставивши на зе(м)ли. Наг ты(л)ко суженъ бываетъ о свой живот“.
„ГРАММАТИКИ СЛОВЕНСКИЯ, ПРАВИЛЬНѢЕ СѴНТАГМА, потщаніемъ многогрѣшнаго Мнїха Мелетїа Смотриского… въ Евю“. 1618 г., ў 8-ку, 1+247 лістоў, з гэрбам князёў Агінскіх, рэзаным на дрэве.
„ГРАММАТИКИ СЛОВЕНСКИЯ“… М. Сматрыцкага, ў Еўі, друк 1619 году, ў 8-ку, 4+248 лістоў.
„ГРАММАТИКИ СЛОВЕНСКИЯ“, М. Сматрыцкага, друк у Вільні, 1619 году, ў 8-ку.
Чацьвертае выданьне гэтай граматыкі было адціснута ў Вільні ў 1629 годзе, пятае ў Маскве ў 1648 годзе (с прадмовай аб карысьці граматыкі і аб патрэбе уменьня яе пры паправе богаслужэбных кніг), шостае ў Маскве ў 1721 годзе. Па граматыцы Сматрыцкага вучыўся яшчэ Ломаносаў і яго сучасьнікі.
У 1755 годзе была перадрукава граматыка Сматрыцкага ў Рымніцкай друкарні, коштам Паўла Ненадовіча для сэрбаў і яна там лягла ў аснову сэрбскай кніжнай мовы. Служыла сэрбам да часу рэформы Вука Караджыча (канец ХVIII ст.) Гэта граматыка адыграла важную ролю ў глаголіцкай пісьменнасьці палуднёвых славянаў. У Баўгараў, у пераробцы Хрістакі Дупчаніна, паслужыла да збліжэньня баўгарскай жывой мовы да мовы царкоўнай. Пад уплывам граматыкі Сматрыцкага паўстала такжа першая украінская грамагыка Івана Могільніцкага.
У часе вучыцельства свайго ў віленскай брацкай грэка-лаціна-рускай школе Мелеці Сматрыцкі апрацаваў школьны падручнік ц.-баўгарскай граматыкі, ў якой выясьніў тэорыю ц.-баўгарскай мовы, вытваранай на ўсходна-славянскім грунце.
Мы ўжо вышэй згадалі, што ў консэрватыўнай часьці нашага грамадзянства, разам з разьвіцьцем школьніцтва і пісьменніцтва, вытварылася цал-